Ru
En Bl

Як адзін беларус Андору пракарміў

Автор: Хрыстафор Хiлькевiч
12.06.2016

12 чэрвеня 1896 года ў Вiльнi ў сям’i земскага начальнiка Лiдскага павета нарадзiўся хлопчык, якому было наканавана стаць першым i апошнiм каралём няхай карлiкавай, але еўрапейскай краiны.

У 1933 годзе ў Андоры, праз якую тады толькі пачалі пракладаць першую (і да нашага часу адзіную) аўтамагістраль, з'явіўся зухаваты 37-гадовы эмігрант Барыс Скосыраў. Як сцвярджаў сам, калiсьцi ён служыў перакладчыкам пры рускай мiсii ў Японіі, а потым афіцэрам брытанскага бронедывізіёна, меў нідэрландскае падданства i вялікія амбіцыі.

Не марнуючы часу, Скосыраў накiраваўся адразу ў Генеральны савет далiн з пражэктам па пераўтварэннi небагатага княства лiтаральна ў рай зямны. Падмуркам будучага дабрабыту, запэўніваў ён парламентарыяў, мусяць стаць бяспошлінны гандаль і гарналыжны адпачынак. Але ад Скосырава адмахнуліся: дзёрзкі праект Нью-Васюкоў цяжка было ўспрыняць сур'ёзна ў несамастойным княстве, якiм па чарзе кіравалі то французскi, то іспанскі сюзерэн. Трэба было нешта мяняць у палiтычным уладкаваннi Андоры.

andorra-map.jpg

На некаторы час Скосыраў знiк са сталiцы, а калi аб’явiўся зноў, у ягоных руках былi паперы, згодна з якiмi ён з’яўляўся цi то блізкім сябрам, ці то далёкім сваяком прадстаўнікоў каралеўскiх дынастый Іспаніі і Францыі. «Граф дэ Аранж», як цяпер называў сябе Барыс Мiхайлавiч, быў сапраўдным харызматыкам i выдатным прамоўцам, таму не дзiва, што ў хуткiм часе ў карлiкавай краiне адбылася маленькая «аранжавая» рэвалюцыя – натоўп лiтаральна ўнёс Скосырава ў Генеральны савет, скандуючы нешта накшталт «Барыску на царства!».

parlament.JPG

Будынак Генеральнага савета ў сталiцы княства – горадзе Андора-ла-Вэлья

У кiшэнi нашага земляка ляжаў праект новай Канстытуцыi Андоры, якая складалася ўсяго з 17 пунктаў. Згодна з iмi, у краіне ўводзіўся пост караля (ці трэба казаць, што на яго Скосыраў сціпла прапанаваў сябе?); Яго Вялікасць асабіста прадстаўляў Андору ў Лізе Нацый, мог прызначаць урад (якi складаўся, дарэчы, усяго з трох міністраў) і распускаць парламент.

Ашаламляльна, але прадстаўнiкi самых шляхетных родаў княства, якiя i ўтваралi Генеральны савет далiн, пагадзiлiся на ўсе ўмовы Скосырава, нават на самую для яго галоўную – так 8 лiпеня 1934 года лiпавы граф дэ Аранж быў абвешчаны сапраўдным каралём Барысам Першым.

856aedb959acbc0b.jpeg

I ў каралеўстве адразу пачалiся рэформы. Скосыраў выдаў шэраг вельмі ліберальных і прагрэсіўных на той час указаў. Напрыклад, усе грамадзяне краіны, незалежна ад полу, веравызнання і палітычных поглядаў, атрымлівалі роўныя правы і грамадзянскія свабоды; прыродныя рэсурсы Андоры, якімі раней карысталіся іспанцы і французы, нацыяналiзавалiся; у каралеўстве адмяняліся падаткі i стваралiся ўмовы для арганізацыi турыстычнага бізнесу. Пры гэтым стаўка ў развiццi турызма рабілася не толькі на крутыя андорскiя горы, але і на крутыя прыбыткі ад казіно, якiя кароль Барыс планаваў у вялікай колькасці пабудаваць у сваёй вотчыне. Але так i не паспеў.

skosyrau.png

Кароль Барыс Першы за працай

З жорсткай крытыкай караля i яго iдэi стварэння ў Андоры ігральнай індустрыі ў прэсе выступіў біскуп Урхельскай епархii, што знаходзiцца ў суседняй Каталонii. Яго Вялiкасць ускiпеў i абвясціў біскупу вайну, забыўшыся, што ў Андоры… нiколi не было ўласнай армii. Але пра гэта добра памятаў Урхельскi біскуп, якi адразу звярнуўся па дапамогу да іспанскіх уладаў, i тыя выслалi ў Андору свае войскi – ажно чатырох гвардзейцаў (!) – з загадам арыштаваць Скосырава.

Яго казачнае каралеўства праіснавала менш за два тыднi, а зрынуты манарх у канцы лiпеня 1934 года апынуўся ў барселонскiм пастарунку. «Барыс дэ Скосыраў, нягледзячы на сінюю арыштанцкую робу іспанскага зняволенага, захаваў пачуццё ўласнай годнасці і свой пастаянны манокль, – пісала газета «Нью-Ёрк Таймс», – i з каралеўскiм гонарам прыняў прысуд» – год турмы і далейшую высылку ў Партугалію.

Гэтая гісторыя, напэўна, была б сумнай, калі б не яе працяг. Праз паўстагоддзя Андора зрабiла другую спробу рэформаў, узяўшы за аснову тую самую эканамічную мадэль, якую некалi прапанаваў Скосыраў. I гэтым разам спроба аказалася ўдалай – так пiрэнейскi карлік, заціснуты паміж Іспаніяй і Францыяй, стаў адной з самых квітнеючых краін свету.

andorra capital.jpg

Цікава, ці сачыў за тымi зменамі, што адбываліся на пачатку 1980-х у Андоры сам Барыс Скосыраў і ці пазнаў ён сваю даўнюю праграму, якой андорцы абавязаны сваім цяперашнім дабрабытам? Напэўна, мог, бо ён дажыў да 1989 года, калі памёр і быў пахаваны ў германскім горадзе Бопард. Суседзi нават не здагадвалiся, што побач з iмi жыў адстаўны кароль, прымаючы Скосырава за старога ранцье.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Торговцы и наемники в юбках: шотландский след в истории Беларуси

Наверняка у большинства белорусов со словом «шотландцы» ассоциируются бородатые мужчины в «юбках», которые отважно

Статьи
У Лацiнскай Амерыцы распачалi падрыхтоўку да кананізацыі нашага земляка!

У мінскім Чырвоным касцёле 31 ліпеня, было абвешчана, што Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для

Статьи
Жыве WWW, або Як выхадзец з Беларусi прыдумаў інтэрнэт

Роўна 180 гадоў таму, у далёкім 1837-м, Уладзімір Адоеўскі – рускі пісьменнік, мысляр і апошні нашчадак

Статьи
Казимир Семенович – изобретатель многоступенчатой ракеты из XVII века

Есть в истории практически забытые сегодня люди, которые рассуждали о прототипах ракет задолго до XX века.

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые