Ru
En Bl

Жыве WWW, або Як выхадзец з Беларусi прыдумаў інтэрнэт

Автор: Цiна Турава
13.07.2017

Роўна 180 гадоў таму, у далёкім 1837-м, Уладзімір Адоеўскі – рускі пісьменнік, мысляр і апошні нашчадак старадаўняга княскага роду Адоеўскіх, што служылі ў ВКЛ да канца ХV стагоддзя, у сваім утапічным рамане «4338-ы год» першым прадказаў з’яўленне інтэрнэту: «…Паміж знаёмымі дамамі ўладкованыя магнетычныя тэлеграфы, з дапамогай якіх тыя, хто жыве на далёкай адлегласці, маюць зносіны адзін з адным»…

Але сёння гаворка не пра яго, а пра аднаго з рэальных бацькоў сусветнага павуціння ў ХХ стагоддзі.

паулiк (2).jpgСярод вынаходнікаў Сеціва (а самым першым ідэю такой камунiкацыі навукова абгрунтаваў Леанард Клэйнрак у пачатку 1960-х) мы сустракаем імя Пола Бэрана. Насамрэч вучонага звалі Пейсах Баран (Павел Баранаў – у расійскіх крыніцах), і нарадзіўся ён у красавіку 1926 года ў нашым Гродне. Калі хлопчыку споўнілася два гады, ягоныя бацькі Мойша і Ганна пераехалі ў Злучаныя Штаты – спачатку ў Бостан, дзе тата ўладкаваўся рознарабочым на абутковую фабрыку, а потым у Філадэльфію, дзе сям’я адкрыла краму па продажы агародніны. Гэта дало магчымасць трохі падзарабіць, каб вывучыць Пейсаха (цяпер ужо Пола) на інжынера. Дарэчы, і бацька, і маці Бэрана дажылі не толькі да таго часу, калі іх сын паступіў на службу ў амерыканскі стратэгічны даследчы цэнтр RAND Corporation, але і стаў у ім адным з самых паспяховых навукоўцаў.

Падчас «халоднай вайны» Бэран працаваў у лабараторыі над праектамі для Міністэрства абароны ЗША (у 1962 годзе ў Пентагоне ўпершыню быў створаны аддзел інфармацыйных тэхналогій). Менавіта наш зямляк прапанаваў ідэю аб тым, што дадзеныя паміж вылічальнымі машынамі было б зручна перадаваць у выглядзе невялікіх порцый («пакетаў»). Таксама ён прыдумаў дэцэнтралізаваную сістэму звязаных паміж сабой камп’ютараў, у якой усе вузлы з’яўляюцца раўнапраўнымі і якая пры разбурэнні большай часткі адзінак сеткі захоўвала б сваю працаздольнасць. Такім чынам, фактычна забяспечвалася незнішчальнасць дадзеных, бо тыя аказваліся на розных камп’ютарах.

Вось з гэтага бэранаўскага «павуціння» і нарадзіўся інтэрнэт, пачаўшы шлях ад запушчанай Пентагонам напрыканцы 1960-х сеткі Арпанет (ARPANET), якая аб’яднала даследчыя цэнтры ЗША. 3 ліпеня 1969 года Каліфарнійскі ўніверсітэт апублікаваў у прэсе навіну, у якой было ўпершыню афіцыйна згадана пра інтэрнэт. А ў 1983-м Арпанет першай перайшла на сістэму маршрутызацыі дадзеных – таксама адной з адметных асаблівасцяў сучаснага інэту.

set.jpg

У верасні 2008 года прэзідэнт Джордж Буш узнагародзіў Пола Бэрана медалём за асабісты ўнёсак у галіне тэхналогій і інавацый. Тады ж інфармацыя аб ім папоўніла экспазіцыю музея «Нацыянальная зала славы вынаходнікаў» у Акроне, штат Агайо.

892154_o_1.jpeg

А ў сакавіку 2011-га аднаго з бацькоў інтэрнэту не стала – 84-гадовы Бэран памёр ад рака лёгкіх у сваім доме ў Пала Альта (Каліфорнія). Задача, якую ставіў перад ім і яго калегамі Пентагон, – стварыць звышнадзейную, самакіравальную сістэму сувязі, здольную працаваць нават пасля ядзернага ўдару, – была даўно паспяхова перавыканана. І ўжо мала хто ў сённяшнюю камп’ютарную эру сапраўды разумее, што зрабіць гэта паўстагоддзя таму было не менш складана, чым ажыццявіць, напрыклад, касмічны праект…


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Беларусь, по которой я скучаю

Белорусы разлетаются по разным уголкам мира, живут в разных странах и на разных континентах. Но что именно они

Статьи
У Лацiнскай Амерыцы распачалi падрыхтоўку да кананізацыі нашага земляка!

У мінскім Чырвоным касцёле 31 ліпеня, было абвешчана, што Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для

Статьи
«Иерусалим Пост» – о белорусской родине зятя Трампа и о подвиге его предков

Одна из старейших израильских газет «Иерусалим Пост» написала об истории семьи Кушнеров из Новогрудка. Ее молодой

Статьи
Як адзін беларус Андору пракарміў

12 чэрвеня 1896 года ў Вiльнi ў сям’i земскага начальнiка Лiдскага павета нарадзiўся хлопчык, якому было наканавана

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые