Ru
En Bl

Музей Быкава ў Гродне закрыўся

Автор: Руслан Кулевіч
Фото: аўтара
Ссылка: Hrodna.life

Апошнія гады музей Васіля Быкава на вуліцы Савецкай перажываў не лепшыя часы з-за адсутнасці спонсараў. У пачатку 2019 года стала вядома, што ён зачыняецца, а багатая экспазіцыя пераязджае ў дом-музей Максіма Багдановіча.

Музей праіснаваў каля 20 гадоў, ён знаходзіўся ў пакоі плошчай 15 квадратных метраў на вуліцы Савецкай. Гараджане ў музеі бывалі рэдка, бо пра яго амаль ніхто не ведаў і папулярызацыяй ніхто не займаўся. А паглядзець там было на то: вялікая калекцыя кніг Быкава, асабістыя рэчы пісьменніка, рэдкія здымкі і іншае.

muzej1.jpg

Адзін з экспанатаў былога музея Васіля Быкава ў Гродне

—Трапіць у музей ужо нельга, мы зачыніліся, – распавядае былы бухгалтар музея Яўгенія Багданава. – Усю экспазіцыю перавозім у музей Максіма Багдановіча. Захварэў наш наглядчык, ляжыць. Плаціць арэнду і камунальныя паслугі нам проста не было чым. Дзяржава не дапамагала, у месяц у нас выходзіла 90 рублёў. Мы хадзілі ў выканкамы па дапамогу, але нічога не дамагліся.

Плануецца, што ў музеі Максіма Багдановіча экспазіцыя прысвечаная Васілю Быкаву, адкрыецца ўвесну.

Вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў пражыў у Гродне больш за 20 гадоў і напісаў тут шмат твораў, якія чытаюць і шануюць ва ўсім свеце.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
По гетто с Русланом Кулевичем: гроднецы прошли следами жертв Холокоста

В международный день памяти жертв Холокоста, 27 января, журналист Hrodna.life Руслан Кулевич вместе с фрик-театром

Статьи
Как выглядит первый в Беларуси капсульный хостел

Hostel Сenter откроется в конце января в Гродно в здании XVIII века в самом центре города на улице Советской,

Статьи
Что кроме церквей и замков посмотреть на Гродненщине

О замках и дворцовых ансамблях, церквях и костелах, парковых комплексах и природных достопримечательностях

Статьи
Дуб Быкова. Какие нестандартные места показывают гродненские экскурсоводы

Дуб, который посадил Василь Быков, и пивоварни. Куда вне обычных маршрутов водят туристов в

Самые популярные Самые обсуждаемые