Музей яўрэйскай культуры з'явіцца ў слонімскай сінагозе XVII стагоддзя

Автор: Сяргей Гаўрыцкі, БЕЛТА
Фото: С. Плыткевiча
Ссылка: БЕЛТА

Музей яўрэйскай культуры з'явіцца ў сінагозе XVII стагоддзя ў Слоніме. Непасрэдны ўдзел у фінансаванні работ па аднаўленні і рэканструкцыі будынка разам са Слонімскім райвыканкамам прыме Слонімская яўрэйская асацыяцыя ў Ізраілі.

2d84c3e3b2e54256e9a8dc87faac10d8.jpg

«Папярэдняя дамоўленасць аб сумеснай рэалізацыі праекта была дасягнута яшчэ ў жніўні мінулага года, калі прадстаўнікі Слонімскай яўрэйскай асацыяцыі пабывалі з візітам у райцэнтры. Аб канкрэтных кроках, а таксама аб тым, што ізраільскі бок прыме ўдзел у фінансаванні работ, вялася размова падчас візіту ў Ізраіль старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага ў пачатку мая», – сказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі тутэйшага райвыканкама.

Будынак сінагогі размешчаны ў самым цэнтры Слоніма. Пабудаваны ён у сярэдзіне XVII стагоддзя. Цяпер будынак закансерваваны, раней тут быў абноўлены дах. Унутры захаваліся арыгінальныя элементы інтэр'еру.

«У Слоніме раней яўрэі складалі больш як 80 адсоткаў насельніцтва. І сёння на радзіму сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў пастаянна прыязджаюць нашчадкі з іншых краін. Многія з іх наведваюць былы будынак сінагогі. Музей яўрэйскай культуры можа стаць адным з аб'ектаў паклоннага турызму, што набірае цяпер папулярнасць, і прыцягнуць у горад дадатковых гасцей», – адзначаюць у райвыканкаме.

Праект рэканструкцыі сінагогі таксама плануюць уключыць у адну з праграм трансгранічнага супрацоўніцтва. У бліжэйшы час пройдуць таргі на выбар арганізацыі, якая падрыхтуе праектна-каштарысную дакументацыю. Праектныя работы плануецца завяршыць на працягу года. Тады стануць вядомы аб'ёмы работ і тэрміны заканчэння рэканструкцыі.



Смотрите также

Статьи
Одинокие дома собраний: 10 каменных синагог Беларуси, которые стоит увидеть

Архитектурный облик белорусских городов и местечек, где на

Статьи
10 мясцін, якія варта наведаць на Слонімшчыне

Калі вы яшчэ не былі ў старажытным Слоніме, то спазніліся як

Самые популярные Самые обсуждаемые