en | by

На радзіму вярнуліся тры кнігі з легендарнай кніжніцы Храптовічаў

Автор: Ганна Варонка
Фото: Новы час
Ссылка: Новы Час

Тры кнігі з легендарнай бібліятэкі графаў Храптовічаў вярнуліся на радзіму з Германіі. Іх перадалі ў дар Марыён Швезінгер і Гельмут Фікель, паведаміла кіраўніца Мясцовага культурна-асветніцкага фонду «Шчорсы і Храптовічы» Ганна Булда.

Ці сапраўды каштоўныя асобнікі належалі кніжніцы ў Шчорсах выявіць экспертыза, якую неўзабаве правядзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дзве кнігі на французскай мове: «Грамадзянская гісторыя каралеўства Неапаль у перакладзе з італьянскай П’ера Джанонэ» (са штампам Іахіма Храптовіча), «Расійскія палітычныя, літаратурныя, гістарычныя і некралагічныя дзённікі» (са штампам Адама Храптовіча), трэцяя кніга — білінгва, зборнік лацінскіх і нямецкіх одаў (штамп адарваны).

Артэфакты перадалі Беларусі нашчадкі Германа Швезінгера. Пад час Першай сусветнай вайны ён знайшоў іх ў напаўразгромленым палацы Храптовічаў і пераправіў у Германію. «Ён разумеў каштоўнасць кніг, бо быў вельмі адукаваным чалавекам, выкладаў філасофію ва ўніверсітэце. У свой час пацярпеў ад нацысцкай сістэмы — сядзеў ў Бухенвальдзе. Перад смерцю завяшчаў дзецям перадаць кнігі тым, чыя гэта каштоўнасць. Цудам яго нашчадкі знайшлі нас (фонд «Шчорсы і Храптовічы» — Рэд.) і перадалі іх у дар. Калі мне прыйшоў ліст, я думала, што гэта розыгрыш. Аднак усё апынулася праўдай!» — распавядае Ганна Булда.

b1a45e8e036fb7819f01838777df132c.jpg

Славутую кніжніцу ў Шчорсах пачаў збіраць апошні канцлер Вялікага княста Літоўскага граф Іахім Ігнаці Літавор Храптовіч. Бібліятэка змяшчала больш за 10 тысяч каштоўных кніг, мапаў, рукапісаў і дакументаў. Адна частка кніг была спалена савецкай уладай у 1939 годзе, другая знаходзіцца ва Украіне, некаторыя асобнікі разышліся па прыватных калекцыях.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые