by | en

Над правым флігелем Ружанскага замка пачалі будаваць дах ФОТЫ

Ссылка: nn.by

Дырэктарка Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў Хрысціна Глушко расказвае пра планы на найбліжэйшыя гады — цалкам накрыць флігель дахам, скончыць рэстаўрацыю фасадаў і распрацаваць дакументацыю па ўнутраным добраўпарадкаванні.

Фота тэлеграм-канала @tropinki.

«У перспектыве там будзе кафэ на 60 месцаў і 24 гасцінічныя нумары. Яшчэ палову корпуса будзе займаць шматфункцыянальная зала са сцэнай і пасадачнымі месцамі для тэатральных пастановак, канферэнцый», — расказвае яна.

Фота тэлеграм-канала @tropinki.

Калі з дахам спадзяюцца скончыць у наступным годзе, то астатнія работы зоймуць не менш за пяць гадоў.

Фота тэлеграм-канала @tropinki.

«Усё залежыць ад фінансавання — пакуль гэты працэс добра рухаецца. На гэты момант у нас ёсць фінансаванне ад мясцовых органаў улады і Міністэрства культуры, — дзеліцца Хрысціна Глушко. — Канечне, на тэатральную залу, якая будзе аднаўляцца больш гістарычна дакладна, будзе затрачвацца больш часу і фінансаў. Таму мы прынялі рашэнне ў першую чаргу стварыць кафэ з гасцініцай і для зручнасці запусціць хоць гэту частку будынка, а пасля далей працягваць рэстаўрацыю».


banner_bresttravel1.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые