pl | de | by | en

Натхненне беларускіх паэтаў. Самыя маляўнічыя літаратурныя сядзібы ў Беларусі

Автор: Юлія Барыла

Беларускім класікам не трэба было далёка хадзіць за натхненнем. Яны ў большасці раслі ў вёсках ці на хутарах, блізкія да прыроды і добра знаёмыя з беларускімі краявідамі. Сёння па ўсёй краіне ёсць шмат адноўленых сядзіб, дзе калісьці праводзілі час нашы паэты і пісьменнікі. Некаторыя з іх і дагэтуль захавалі сваю маляўнічасць і паэтычны настрой.

Купалаўскія Вязынка і Ляўкі

Сярод купалаўскіх мясцін у Беларусі добра вядома Вязынка. Вёска знаходзіцца непадалёк ад Мінска, і цягнік са сталіцы прыходзіць дакладна да варот сядзібы. У гэтым месцы Янка Купала яшчэ нічога не пісаў, тут ён нарадзіўся і быў увогуле не Янкам Купалам, а Ясем Луцэвічам.

Вязынка (филиал музея Янки Купалы)8.jpg

Бацькі Янкі Купалы арандавалі частку фальварка ў Валенція Замбржыцкага ў 1881 годзе, праз год тут нарадзіўся Іван, для блізкіх – Ясь. Сям’я Луцэвічаў пражыла тут толькі некалькі гадоў, але ўсё роўна Вязынку штогод наведваюць каля 100 тысяч чалавек. Бо прычын наведаць Вязынку шмат.

Па-першае, гэта гісторыя жыцця Івана Луцэвіча. У доме, дзе ён нарадзіўся, сёння адноўлены тагачасны інтэр’ер, ёсць некаторыя асабістыя рэчы бацькоў пісьменніка. Недалёка ад дома ўстаноўлены помнік песняру, ёсць і валуны з радкамі яго вершаў.

Вязынка (филиал музея Янки Купалы).jpg

Па-другое, Вязынка ўжо многа каму палюбілася за маляўнічасць. Назву вёсцы дала рака Вязынка. Акрамя музея, тут створаны і Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. А значыць, захаваны ландшафт, які радаваў яшчэ вочы паноў Замбржыцкіх: старыя дрэвы, крыніца, ліпавая алея і частка саду. І, па-трэцяе, пастаянна з’яўляюцца нагоды заехаць у Вязынку, бо тут на працягу года праходзяць такія святы як «Гуканне вясны», «Купала», «Багач» і шмат якія іншыя.

Левки (филиал музея Янки Купалы)3.jpg

Акрамя Вязынкі, у Беларусі ёсць яшчэ тры купалаўскія сядзібы. За цішынёй і прыгажосцю асабліва раім паехаць у Ляўкі. Калі ў Вязынцы пісьменнік нарадзіўся, то ў Ляўках праводзіў апошнія гады жыцця. Упершыню Янка Купала наведаў Ляўкі ў 1935 годзе. Месца на высокім беразе шырокага Дняпра адразу спадабалася беларускаму класіку. Прыгожую драўляную дачу пабудавалі спецыяльна для Янкі Купалы як падарунак да 30-годдзя яго дзейнасці. Сюды ён прыязджаў з сям’ёй на лета і запрашаў да сябе сяброў. 

Левки (филиал музея Янки Купалы)6.jpg

Хутары Якуба Коласа

Бацька Якуба Коласа быў лесніком, і сям’я некалькі разоў пераязджала з месца на месца. Таму зараз ў Стаўбцоўскім раёне адразу некалькі філіялаў коласаўскага музея. Сядзібамі пабудоўкі назваць складана, гэта адноўленыя сялянскія хаты, якія Якуб Колас і апісваў у сваіх творах. 

Наведаць родныя мясціны пісьменніка трэба, каб адчуць сябе ў беларускай вёсцы мінулага стагоддзя. У Акінчыцах сям’я Міцкевічаў жыла ў тыя ж гады, калі Луцэвічы прыехалі ў Вязынку. І ў Акінчыцах, якія сёння ўключылі ў мяжу Стоўбцаў, нарадзіўся будучы пісьменнік. 

Усадьба Якуба Коласа «Акинчицы» в Столбцах.JPG

А хутар Ласток – гэта першыя ўспаміны малога Косціка. Пісьменнік узгадваў, што хутар знаходзіўся ў вельмі глухім месцы, за стагоддзе не шмат што змянілася. Сёння таксама не так лёгка адшукаць дом сярод густога лесу.

Хутор Ласток недалеко от деревни Свериново.JPG

Пасля Ластку сям’я Міцкевічаў пераехала ў Альбуць, дзе будучы класік вучыўся, а потым з’ехаў у Нясвіж. Хутар Альбуць таксама радуе прасторай, да таго ж там ёсць інтэрактыўная зона «Хатка знахаркі», дзе можна паглядзець, як захоўваць лекі і чаі з траў. 

А ў Смольні, дзе знойдзеце такую ж сялянскую хаціну, Якуб Колас працаваў і над «Сымонам-музыкай», і над «Новай зямлёй». Можа, тут і лепш за ўсё шукаць натхненне?

Кушляны Багушэвіча

Недалёка ад Смаргоні ёсць яшчэ адна прыгожая драўляўная сядзіба з літаратурным мінулым. Вёску Кушляны род Багушэвічаў набыў яшчэ ў 1749 годзе.

Кушляны.jpg

Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў 1840-м у Віленскай губерні, але вельмі хутка сям’я перабралася ў Кушляны. У гэтым месцы прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады аўтара «Дудкі беларускай» і «Смыка беларускага», які марыў абудзіць нацыянальную самасвядомасць беларусаў. 

Францішак вярнуўся ў Кушляны і ў сталым узросце. Ён актыўна займаўся перабудовай маёнтку, таму сядзіба, якую мы бачым сёння, была ўзведзена як раз пры паэце. У Кушлянах таксама захаваўся стары парк з дрэвамі XVIII і XIX стагоддзяў. Сёння ў шляхецкім доме ўзноўлены тагачасныя інтэр’еры і экспануюцца рэчы, якія належалі роду Багушэвічаў. Там жа можна лепш пазнаць і біяграфію пачынальніка беларускай літаратуры. 

Кушляны2.jpg

Недалёка ад сядзібы ёсць магічнае месца – Лысая гара, на якой, па легендах, раней размяшчалася язычніцкае капішча. Таму наведванне гары зробіць экскурсію ў Кушляны яшчэ больш уражваючай.

Ракуцёўшчына Максіма Багдановіча

У 1896 годзе, калі Максіму Багдановічу было ўсяго 5 гадоў, яго сям’я пераехала ў Ніжні Ноўгарад, а юнацкія гады паэт правёў у Яраслаўлі. Нягледзячы на гэта, юнака заўсёды цягнула ў Беларусь, ён рэгулярна дасылаў свае творы ў беларускія выдавецтвы і быў знаёмы з выдаўцамі «Нашай Нівы». 

Ракуцёўшчынаа.jpg

У 1911 годзе ён вырашыў правесці лета ў родных мясцінах і два месяцы арандаваў дом у фальварку Ракуцёўшчына шляхціца Лычкоўскага. У 1990-х гадах пачалося аднаўленне сядзібы. У першую чаргу быў адбудаваны дом, які арандаваў Багдановіч, а ўнутры адноўлены інтэр’ер, характэрны для таго перыяду. Быў адрэстаўраваны і дом гаспадара з гасцінай, кухняй і нават дзіцячым пакоем. У гумне, якое ранней выкарыстоўвалася для захавання снапоў, сёння можна паглядзець прылады працы сялян мінулага стагоддзя. Недалёка ад фальварка ёсць Максімава крыніца з чыстай вадой. 

Криница Богдановича в деревне Ракутёвщина2.jpg

Фальварак Завоссе Міцкевіча

У фальварку Завоссе ў 1798 годзе нарадзіўся яшчэ адзін беларускі класік, Адам Міцкевіч. У асноўным паэт правёў дзяцінства ў Навагрудку, які потым не раз узгадваў у сваіх творах, але вельмі часта сям’я наведвала і ціхі куток Завоссе з маляўнічай прыродай. 

Усадьба Мицкевичей в Заосье4.jpg

Сядзіба, якая належала Міцкевічам у Завоссі, была разбурана падчас Першай сусветнай вайны. Яе пачалі аднаўляць напрыканцы XX стагоддзя да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. Для таго каб копія як мага больш адпавядала арыгіналу, выкарыстоўваліся малюнкі Напалеона Орды і твор самога Міцкевіча «Пан Тадэвуш», дзе паэт падрабязна апісваў умовы жыцця беларускіх шляхціцаў таго часу. 

Усадьба Мицкевичей в Заосье3.jpg

Сядзіба знаходзіцца трохі ў баку ад вёскі Завоссе, на яе вялікай тэрыторыі ёсць таксама вадаём, алея, іншыя пабудовы. Сам фальварак і музейная экспазіцыя выдатна падыходзяць для таго, каб уявіць сабе жыццё дробнай шляхты два стагоддзі таму.

Малая Багацькаўка Гарэцкага

Максім Гарэцкі – беларускі пісьменнік і дзеяч нацыянальнага руху ў пачатку XX стагоддзя. Ён жыў у Вільні, Мінску, але нарадзіўся ў Малой Багацькаўцы, маленькай вёсачцы Магілёўскай губерні.

Богатьковка.jpg

З ініцыятывай зрабіць музей Гарэцкага ў хаце яго бацькі выступіў прыхільнік пісьменніка Уладзімір Караткевіч. Сёння ў адным зале музея прадстаўлены дакументы і фотаздымкі Гарэцкага, а ў другім можна пабачыць інтэр’ер сялянскага дома ў канцы XIX стагоддзя. У Малой Багацькаўцы ўжо амаль што не засталося жыхароў. Вёска знаходзіцца ў баку ад дарогі, таму месца вельмі ціхае і спакойнае.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Умер сын Якуба Коласа Михась Мицкевич

Умер младший сын Якуба Коласа Михась Константинович Мицкевич. Об

Статьи
«Прыгучие» хатки, колючая проволока и клоны домов Максима Богдановича

9 декабря 1891 года в минском Троицком предместье появился на свет

Статьи
Как в Минске отметили кельтские «Дожинки»

Самайн – весьма необычный праздник. В субботу, 26 октября,  в

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые