Ru
En Bl

Ад разбуральнага ветру трагічна пацярпеў Лошыцкі парк. Фотафакт

Автор: Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Источник: Звязда
Ссылка: http://zviazda.by/be/news/20160714/1468491765-ad-razburalnaga-vetru-tragichna-pacyarpeu-loshycki-park
17.07.2016

У выніку ўрагана, які на гэтым тыднi пранёсся над Мінскам, у старэйшым парку сталіцы на беразе рэк Свіслачы і Лошыцы былі паваленыя больш за трыста дрэў розных узростаў – ліп, клёнаў, вязаў, таполяў, бяроз. Дрэвы, якія ўпалі, з’яўляліся помнікамі прыроды.

Найбольшую страту панеслі галоўная алея, што вядзе ад уваходнай брамы да сядзібнага дома (якую называюць Гістарычнай), Цяністая алея, Млынная дарога, алея ўздоўж Свіслачы, пасадкі вакол сядзібы-музея. Таксама моцна дасталося і пладаноснаму саду, які быў закладзены акадэмікам Вавілавым ў 1925 годзе. А вось архітэктурныя каштоўнасці комплексу – сядзібны дом і домік вартаўніка – не пацярпелі.

fq0r2863_novyy_razmer_logo.jpg

fq0r2897_novyy_razmer.jpg

fq0r3656_novyy_razmer.jpg

fq0r2994_novyy_razmer.jpg

fq0r3002_novyy_razmer_0.jpg

fq0r3020_novyy_razmer.jpg

fq0r3094_novyy_razmer.jpg

fq0r3124_novyy_razmer.jpg

fq0r3146_novyy_razmer.jpg

fq0r3187_novyy_razmer.jpg

fq0r3254_novyy_razmer.jpg

fq0r3446_novyy_razmer.jpg

fq0r3496_novyy_razmer.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые