Ru
En Bl

Фотавыстава Міхаіла Кулеша ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»

28.08.2017

З 24 жніўня па 8 верасня у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) працуе фотавыстава Міхаіла Кулеша пад назвай “www.michas.by.2017”.

Міхаіл Кулеш вядомы мастак-фатограф з Вілейкі, сябра Беларускага грамадскага аб`яднання фатографаў. Яго здымкі можна пабачыць на розных Інтернет-парталах і каталогах. Шмат фотаздымкаў сабраны у наборы паштовак “Спадчына Вілейшчыны” і іншых выданнях, прысвечаных Вілейскаму рэгіёну.

У 2012 годзе М. Кулеш скончыў курсы па мастацкай фатаграфіі пры Беларускім саюзе дызайнераў, вучыўся ў Вадзіма Качана, Уладзіміра Голубева, Аляксея Ільіна. М. Кулеш навучаўся на журналісцкіх курсах у Польшчы, Украіне і Беларусі, прымаў удзел у конкурсах па фотажурналістыцы. Па выніках аднаго з іх быў узнагароджаны бясплатным навучаннем на працягу 2014 – 2015 гг. у Міжнароднай школе ў рамках праекта “Увага, усмешку!”, прайшоў адукацыйны курс на міжнародным семінары “Тэхналогіі, тэндэнцыі і метады ў сучаснай фатаграфіі” ў рамках праграмы Усходняга партнёрства “Культура” і II Мінскага фестывалю фатаграфіі.

У лістападзе 2016 года паспяхова прайшла выстава фотаработ Міхаіла Кулеша ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча (Вілейка).

У экспазіцыі фотавыставы каля 50 здымкаў, якія раскрываюць бачанне мастаком прыгажосці Павілля: тумановыя ранкі, вясковыя краявіды, шматграннасць вобразаў прыроды.

Image13.jpg Image05.jpg Image09.jpg Image02.jpg Image27.jpg Image40.jpg Image45.jpg

Наведвальнікі выставы змогуць атрымаць асалоду не толькі ад чароўных пейзажаў ракі Віліі і яе берагоў, але і акунуцца ў свет вобразаў, створаных на стыку філасофіі і мастацтва.

Кожны фотаздымак суправаджаюць вершы вілейскага паэта Уладзіміра Цануніна.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон / факс: 327-26-12


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые