Ru
En Bl

Глядзіце, як будзе выглядаць хостэл з умовамі для інвалідаў, які адчыняць хутка ў Валожыне

Автор: Зоя Хруцкая, фота Інтэракцыя
Ссылка: «Рэгіянальная газета»
07.02.2018

Гэта першы хостэл на Валожыншчыне. Макетамі будучага інтэр'ера ўстановы падзяліліся арганізатары праекта па пабудове цэнтра – фонд «Інтэракцыя».

У райцэнтры працуюць над рэканструкцыяй Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. У ім з'явіцца турыстычны цэнтр для людзей з інваліднасцю з хостэлам, разлічаным на 20 месцаў.

На ілюстрацыі паказаныя мадэлі ўстановы, зробленыя пры дапамозе камп'ютарнай графікі. У будынку з'явіцца канферэнц-зала з адмысловым абсталяваннем для слабавідушчых і людзей са слабым слыхам.

Разам з адкрыццём цэнтра і хостэла пройдзе Фестываль сацыяльнай інтэграцыі.

hostel1.jpg

hostel2.jpg

hostel3.jpg

hostel4.jpg

Турыстычны цэнтр для людзей з інваліднасцю і хостэл будуюць у межах праекта «Валожын без бар'ераў».

Праект фінансуе Еўрапейскі саюз. Ён працуе ад 2015 года, заканчваецца сёлета восенню. Яго мэта – палепшыць сацыяльныя і рэкрэацыйныя магчымасці людзей з інваліднасцю.

Бюджэт праекта перавышае мільён еўра.

У яго межах правялі маніторынг каля 300 аб'ектаў інфраструктуры на адаптаванасць для людзей з інваліднасцю. Пасля ацэнкі абралі 30 аб'ектаў, якія палепшаць і зробяць зручнымі для ўсіх.

У 2016 годзе для перавозкі людзей з інваліднасцю ў аддаленыя месцы раёна набылі аўтобус.

У Налібокскай пушчы ў межах праекта адмыслова ўладкуюць экалагічную і адукацыйную сцяжынку.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Дом бургомистра, штаб-квартира гестапо: как мы искали в Воложине улицу неоклассицизма

В прошлом веке она носила говорящее название «Домики». Google утверждает: гарнизонная застройка на нынешней улице

Статьи
Что мешает Беларуси заработать на доступности туризма

Представители туристического бизнеса назвали главные проблемы для инклюзивного туризма: отсутствие информации и денег

Природа
Республиканский ландшафтный заказник «Налибокский»

Территория заказника «Налибокский» составляет более 27 тысяч га. Здесь можно найти 23 вида растений, занесенных в

Наследие
Костел Святого Иосифа в Воложине

Строительство Иосифовского костела в Воложине началось сразу после того, как были возведены основные

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые