Ru
En Bl

«Касцюшка наш!» Калі ў Марачоўшчыне адкрыюць помнік нацыянальнаму герою Беларусі

Автор: Аддзел інфармацыі
05.02.2018

Першы ў Беларусі помнік вядомаму ва ўсім свеце змагару за свабоду афіцыйна дастаўлены з Украіны ў Беларусь у дзень ушанавання 272-х угодкаў народзінаў Тадэвуша Касцюшкі.

«Хачу падзякаваць мытнікам за хуткае і ветлівае афармленне ўсіх дакументаў. У дзень народзінаў героя з радасцю паведамляю: “Касцюшка наш”!» — напісаў 4 лютага на сваёй старонцы ў Фэйсбуку журналіст Глеб Лабадзенка.

Гэта на ягоны заклік на краудфандынгавай платформе talaka.by было сабрана 22 тысячы беларускіх рублёў на выраб з бронзы помніка вышынёй 2,2 метра. Праект падтрымалі 685 чалавек. Іх імёны будуць пазначаны на адмысловай шыльдачцы каля помніка, які плануецца ўсталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы ў вёсцы Марачоўшчына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

pomnik.jpg Помнік вызвалены ад усіх плацяжоў і збораў пры перавозцы праз мяжу. Фота са старонкі Глеба Лабадзенкі ў Фэйсбуку

«Пасля рашэння аб усталяванні помніка Міністэрства культуры за лічаныя дні выдала нам дакумент пра тое, што помнік прызнаецца культурнай каштоўнасцю, улічваючы ягоныя мастацкія вартасці і значнасць для краіны. За што вялікі дзякуй, бо мытныя плацяжы маглі скласці амаль поўны кошт помніка», — адзначыў у сваім допісе Глеб Лабадзенка.

Ён падкрэсліў, што помнік гатовы і дастаўлены «ахвярным учынкам Алеся Сапегі, які дзеля гэтага за тры дні наматаў больш за 2000 кіламетраў, ахвярнаю працаю скульптара Геніка Лойкі, які ездзіў ажно ў Харкаў, каб там давесці свой твор да ладу перад адліўкай». Пастамент менш чым за палову кошту зрабіла фірма «Гранітны свет». Шыльда таксама адлітая і мацуецца да пастамента.

Засталося закласці падмурак. Дазвол на адпаведныя работы, па словах Глеба Лабадзенкі, ужо атрыманы.

«Самы аптымістычны варыянт, калі яны пачнуцца, — наступныя выходныя. Самы даўгі — першыя выходныя сакавіка», — лічыць ініцыятар збору сродкаў на помнік.

У той жа час напярэдадні святкавання дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Вялікаселец адзначыў у каментары sb.by, што нават калі пастамент гатовы, «зімой няма сэнсу яго ўсталёўваць — вясной можа “паплыць”». 

Гэта першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, але ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна ёсць бюст героя, які быў створаны ў 1930-я  гады вядомай польскай скульптаркай Альбінай Відацкай-Свіціч. Раней ён месціўся ў Кобрыне каля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора. У 1951 годзе бюст дэмантавалі і з таго часу захоўвалі ў запасніках Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

biust.jpg У 1988 годзе бюст Тадэвуша Касцюшкі быў перавезены і ўсталяваны ў Малых Сяхновічах

4 лютага ў дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі больш за дзвесці чалавек ушанавалі яго памяць у Косаве Івацэвіцкага раёна.

marachovschina.jpg Святкаванне 272-х угодкаў нараджэння Тадэвуша Касцюшкі ў музеі-сядзібе ў Марачоўшчыне. Фота Радыё Свабода

У гэты дзень адбылася імша у мясцовым Троіцкім касцёле, дзе ў 1746 годзе хрысцілі будучага нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Амерыкі.

Пасля імшы прысутныя ўсклалі кветкі да валуна з мэмарыяльнай шыльдай каля сядзібы Касцюшкі ў Марачоўшчыне. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел мясцовыя ўлады, дыпламаты ЗША, Польшчы, Швейцарыі, Украіны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі і Польшчы.

gosci.jpg Апранутыя ў шляхецкія строі госці з Польшчы на ўшанаванні Каьцюшкі ў Косаве. Фота Радыё Свабода

Пасля адбыліся экскурсіі ў музеі-сядзібе і ў палацы Пуслоўскіх у Косаве, а таксама адкрыццё выставы «Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – кошт свабоды!».

Выстава арганізавана сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Генеральным консульствам Польшчы ў Брэсце і Польскім інстытутам у Мінску. Наведаць яе ў палацы Пуслоўскіх у Косаве можна да 30 красавіка 2018 года.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Где угодно, но пока не на Родине. Рассматриваем памятники Костюшко – грандиозные и не только

Тадеуша Костюшко часто называют самым известным в мире уроженцем Беларуси, его имя носят острова на Аляске и самая

Статьи
Амерыка, якую Тадэвуш Касцюшка прывёз з сабой

223 гады таму брыгадзір польскага войска Антоні Мадалінскі зладзіў бунт. Ён не скараціў войска, як патрабавалі ўлады, і

Наследие
Собор Святого Александра Невского в Кобрине

Собор Александра Невского в Кобрине был построен в 1864–1868 гг. в честь освобождения крестьян

Наследие
Музей-усадьба Тадеуша Костюшко в Меречевщине

4 февраля 1746 года в этом доме родился национальный герой Польши и США, почетный гражданин Франции

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые