Касцюшка вярнуўся на Радзіму. У бронзе | Планета Беларусь
Ru
En Bl

Касцюшка вярнуўся на Радзіму. У бронзе

Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергей Плыткевич
14.05.2018

У маёнтку Марачоўшчына, дзе 4 лютага нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка, быў адкрыты помнік герою паўстання 1794 года, нацыянальнаму герою ЗША, Польшчы, Літвы і Беларусі, ганароваму грамадзяніну Францыі. 

Урачыстая падзея адкрыцця адбылася ў прысутнасці дыпламатаў, супрацоўнікаў міністэрстваў, дзяржаўных служачых і грамадскасці. Над помнікам луналі як дзяржаўныя, так і бел-чырвона-белыя сцягі. Паўгады таму мы і спадзявацца не маглі, што такое магчыма. “Дзе заўгодна, толькі не на Радзіме”, – з сумам і жалем пісалі мы тады, разглядаючы помнікі славутаму земляку ў розных краінах свету.

Беларускі праект быў здзейснены дзякуючы намаганням Глеба Лабадзенкі і іншых неабыякавых людзей. 700 ахвярадаўцаў сабралі патрэбныя сродкі, адгукнуўшыся на заклік на краудфандынгавай платформе talaka.by.

A29V5412-1330.jpg

Рашэннем Міністэрства культуры помнік прызнаны культурнай каштоўнасцю, улічваючы ягоныя мастацкія вартасці і значнасць для краіны, таму ён быў вызвалены ад усіх мытных плацяжоў і збораў пры перавозцы праз мяжу, якія маглі скласці амаль яго кошт.

Журналіст Глеб Лабадзенка падчас адкрыцця помніку выказаў падзяку ўсім, хто меў дачыненне да падзеі: Алесю Сапегу, які праехаў 2000 кіламетраў, каб прывезці помнік  з Украіны ў Беларусь, ахвярнай працы аўтара помніка скульптара Генадзя Лойкі, кампаніі «Гранітны свет», якая менш чым за траціну кошту зрабіла велічны пастамент, і шмат каму яшчэ:

A29V5471-1330.jpg

“Вялікая тая нацыя, якая шануе сваіх героях і ставіць ім помнікі. Мы будзем бачыць шлях наперад, калі будзем памятаць, адкуль мы ідзем. Наша гісторыя пачалася не ўчора, нашай дзяржаўнасці больш за тысячу год. Яе карані ў Полацкім княстве, Вялікім княстве Літоўскім, Беларускай Народнай Рэспубліцы. Лагічным вынікам усіх гэтых працэсаў стала незалежная Рэспубліка Беларусь. Сёння нас сабрала гістарычная падзея – усталяванне першага помніка Тадэвушу Касцюшку, і мы не проста сведкі, а ўдзельнікі гэтай падзеі, яе стваральнікі!”

Глеб назваў падзею важным прыкладам прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцва. “Хоць гэты помнік народны, важна разумець, што яго паставіла Рэспубліка Беларусь!”

І, як заўважыў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук:

“Раённая ўлада заўсёды адкрытая да прапаноў, падтрымлівае тыя ініцыятывы, якія па-сапраўднаму скіраваны на росквіт нашай малой радзімы. У прыватнасці, на ператварэнне Марачоўшчыны ў турыстычны аб’ект асаблівай прыцягальнасці і значнасці. Няхай з моманту адкрыцця помніка Касцюшку пачнецца новы адлік часу для Марачоўшчыны, і для ўсіх нас. Ёсць рэчы, якія па сваёй сіле і значнасці могуць аб’яднаць усіх, такіх розных па сваіх думках і перакананнях. І першая з іх – любоў да сваёй зямлі, жаданне, каб заўтрашні дзень быў лепшы за ўчарашні. Каб нашы нашчадкі атрымалі ад нас спадчыну, якую мы павінны не згубіць, але прыўмножыць. Мы помнім і шануем сваю гісторыю, мы бралі і будзем браць з яе тое, што робіць нас нацыяй, што спрыяе нашаму паступоваму руху наперад, што робіць нашу Беларусь моцнай і незалежнай дзяржавай. Каб кожны з нас у любым куточчку свету мог з гонарам сказаць: “ Я – беларус! ”

Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук і аўтар помніка Генадзь Лойка здымаюць покрыў. З вяртаннем, наш генерал!

A29V5436-1330.jpg
A29V5510-1330.jpg
A29V5459-1330.jpg

Велічная панарама маёнтка ў Марачоўшчыне і Косаўскага палаца. Спадзяёмся, пасля гэтага відэа многія турысты пажадаюць убачыць новы помнік, а задно пазнаёміцца з іншымі славутымі мясцінамі Брэстчыны.



Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Почему чиновники перестраивают Беларусь под собственный вкус

Еще недавно казалось, что памятники истории и архитектуры окончательно ушли на периферию государственного внимания, а

Статьи
Как выглядит деревянная церковь, в которой крестили Тадеуша Костюшко

В Брестской области сохранились две деревянные церкви и часовня, построенные предками Андрея Тадеуша Бонавентура

Самые популярные Самые обсуждаемые