Ru
En Bl

На Віцебшчыне археолагі знайшлі ўнікальны крыж часоў Івана Жахлівага

Автор: Фота Арцёма Мартыновіча, Еўрарадыё
Ссылка: Наша Нiва
09.08.2017

Падчас раскопак на фартэцыі «Сокал» (Расонскі раён Віцебскай вобласці Беларусі) археолагі-валанцёры з «Полацкага археалагічнага легіёна» знайшлі ўнікальны крыж часоў Лівонскай вайны, паведамляе Еўрарадыё.

Упрыгожанне памерам з далонь насіў на шыі камандзір стральцоў з войска Івана Жахлівага. Калі войскі Рэчы Паспалітай узялі «Сокал» штурмам, жаўнер, хутчэй за ўсё, загінуў.

«Крыж зроблены з косткі. Ён мае кампазіцыю з некалькімі святымі на адным баку і са сцэнай, дзе Фёдар Страцілат выганяе дэманаў, на іншым, — распавядае кіраўнік экспедыцыі, старшы навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў. — Мы дакладна ведаем дату, калі крыж трапіў у зямлю, — 25 верасня 1579 года. У гэты дзень у фартэцыі «Сокал», якую штурмавалі войскі Рэчы Паспалітай, адбыўся пажар. Выпадкі, калі археалагічная знаходка цалкам захавалася і яе можна датаваць з дакладнасцю да аднаго дня, вельмі рэдкія. Таму крыж мае вялікае значэнне для ўсёй усходнееўрапейскай археалогіі».

У 1579 годзе маскоўскі князь Іван Жахлівы паслаў свае войскі дапамагаць абаронцам Полацка, які тады трымаў у аблозе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Але маскоўскія стральцы не здолелі прабіцца да горада і замацаваліся ў «Сокале», збудаваным на месцы, дзе зліваюцца дзве ракі: Нішча і Дрыса. Вада акаляла сцены крэпасці з трох бакоў, распавядае Еўрарадыё.

Калі Баторый узяў Полацк, ён са сваімі войскамі рушыў на «Сокал». 19 верасня 1579 года фартэцыя была ўзятая ў аблогу. Ля яе сцен адбылося некалькі сутычак. 25 верасня артылерыя Рэчы Паспалітай гартаванымі ядрамі падпаліла драўляную сцяну крэпасці. 

Маскавіты паспрабавалі пайсці на прарыў, але кавалерыя Баторыя пасекла іх і ўзяла ў палон ваяводу Фёдара Шарамецева. Стральцы адступілі за сцены, але разам з імі за вароты крэпасці здолелі прарвацца каля 500 нямецкіх наёмнікаў Баторыя. Пачалася крывавая сеча, кропку ў якой паставіла кавалерыя РП, што прыйшла на дапамогу немцам. Амаль увесь гарнізон «Сокала» быў знішчаны.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Ученые нашли печать Евфросинии Полоцкой

В ходе раскопок на территории Спасо-Евфросиниевского монастыря в Полоцке археологи сделали уникальную

Статьи
Легендарные белорусские клады, которые еще предстоит найти

Наверное, каждый из нас читал в детстве «Остров сокровищ» и втайне мечтал оказаться на месте его героев. Для этого не

Статьи
Куда исчез крест Евфросинии Полоцкой? Пять правдоподобных версий

Загадка исчезновения драгоценной реликвии волнует практически каждого

Самые популярные Самые обсуждаемые