Ru
En Bl

Пабачыў свет «Буквар», напісаны ў ВКЛ 400 гадоў таму

Автор: Отдел информации
Фото: nlb.by
29.08.2018

«Адзіны ў сваім родзе помнік асветніцкай думкі Беларусі, найбольш ранні друкаваны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце», — так Нацыянальная бібліятэка апісвае «Буквар» 1618 году, які цяпер стаў даступны шырокай аўдыторыі

bukvar1.jpg

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 28 жніўня прадставілі факсімільнае выданне першага «Буквара». Арыгінальны «Буквар» быў надрукаваны ў 1618 годзе ў Віленскім праваслаўным брацтве Святога Духа ў Еўе.

Гэтае выдавецтва было адным з самых старадаўніх і ўплывовых у Вялікім княстве Літоўскім. Яно выпускала нямала кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах.

Захавалася толькі два асобнікі арыгінальнага «Буквара». Адзін цяпер захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікай Брытаніі, другі  — ў Каралеўскай бібліятэцы ў Даніі. На беларускіх землях арыгіналаў не засталося.

Факсімільнае выданне — гэта 26 поўнакаляровых аркушаў (52 старонках) на царкоўнаславянскай мове (надрукавана паўуставам) з захаваннем усіх дэфектаў і памылак, таксама выданне ўтрымлівае пераклад на сучасную беларускую мову, малітвы, рэлігійныя гімны, запаветы і пропаведзі.

bukvar.jpg

У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі і ягоны намеснік па навуковай і выведніцкай дзейнасці Алесь Суша (гэта ён у 2015 годзе атрымаў доступ да «Буквара», што захоўваецца ў Брытаніі — з таго пачалася работа над беларускім факсіміле), міністэрстваў культуры і адукацыі, прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама «Белінвэстбанка» і Эўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, якія выступілі партнёрамі праекта.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Как швейцарский фотограф книгу о Беларуси делал

Швейцарский фотохудожник Николя Ригетти (Nicolas Righetti), приехал в Беларусь для работы над фотоальбомом,

Статьи
Как я фотографировал последнюю книгу о Наппельбауме

Есть в Беларуси отчаянные люди, которые берутся за практически неосуществимые проекты. Но они это делают! И возникает

Статьи
Как выглядит книга, которой больше 400 лет

В Музее Белорусского Полесья на выставке «За кулисами музея» показали единственный экземпляр сборника законов

Статьи
Топ-5 самых-самых библиотек Беларуси

16 июня четверть века исполняется Белорусской библиотечной ассоциации. Поздравляя Ассоциацию с ее юбилеем, познакомимся

Самые популярные Самые обсуждаемые