Ru
En Bl

Памёр самы стары беларус сьвету, асьветнік і навуковец Барыс Кіт

Автор: Радыё Свабода
02.02.2018

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.

Пра сьмерць Барыса Кіта Свабодзе паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моынця болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён выкупіў участак. Дата пахаваньня пакуль невядомая, пакуль выконваюць патрэбныя фармальнасьці.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбурзе ў сям’і беларуса. Пасьля рэвалюцыі зьехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградзкай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт — амэрыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусьветную астранаўтыку. Ён зьяўляецца суаўтарам падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (у суаўтарстве; Boris Kit, Douglas S. Evered), 1st ed. — New York: The Macmillan Company, 1960., якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.

Паводле інфармацыі Белстату, сярод мужчын на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма людзей, старэйшых за Барыса Кіта.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые