Ru
En Bl

«Сапраўдную гісторыю Беларусі мы ўсе вучылі па яго падручніках». Памёр археоляг Георгі Штыхаў

Автор: Аддзел інфармацыі
03.03.2018

Беларускі археоляг, доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў памёр 2 сакавіка ва ўзросьце 90 гадоў. Пра гэта паведаміў гісторык Сяргей Тарасаў.

Георгі Штыхаў — адзін з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкай беларускай археалёгіі, піша Радыё Свабода.

Штыхаў займаўся вывучэньнем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі ў раньнім сярэднявеччы, кіраваў археалягічнымі экспэдыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі. Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

“Мы ўсе ў пачатку 90-х вучылі сапраўдную гісторыю Беларусі па падручніках Штыхава. Памятаеце, такія мяккія, бел-чырвона-белыя. Светлая памяць”, — напісаў у каментары адзін з чытачоў сайта Радыё Свабода.

Георгі Штыхаў нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомля. У 1956 годзе Штыхаў скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 1993 годзе ўзначаліў аддзел археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 1991 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Прафэсар Штыхаў быў першым прэзыдэнтам Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі (1992-1994), а таксама адным з заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Памяць ахвяраў сталінізму ў Беларусі».


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые