Ru
En Bl

«Сапраўдны каралеўскі». У Гродна з’явіцца музей з макетамі гістарычных будынкаў

Автор: Аддзел інфармацыі
Фото: Hrodna.life
02.03.2018

Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха ствараў іх цягам 10 гадоў.

lapeha.jpg

У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Тэльмана, кіраўніцтва горада вылучыла пад музей Ігара два пакоі. Адзін з іх будзе прысвечаны гістарычнаму цэнтру Гродна, другi — кварталу Гарадніцы. Макеты будуць стаяць на вышыні 60 см, некаторыя з іх будуць падсвечвацца, піша Hrodna.

Макеты гістарычнага цэнтра, якія стварыў Ігар Лапеха, паказваюць горад у розныя эпохі. Часам суседнічаюць будынкі, якія ніяк не маглі ў адзін час знаходзіцца побач. Такі мікс, на думку стваральніка музея, дазваляе эфектыўна паказаць гісторыю архітэктуры Гродна.

muzei1.jpg

У музеі Ігара Лапехі можна будзе ўбачыць былы палац тэкстыльшчыкаў побач з гарадской ратушай і фарай Вітаўта

Макеты Гарадніцы для другога пакоя яшчэ ствараюцца. Там можна будзе ўбачыць усе аб’екты, збудаваныя ў часы Антонія Тызенгаўза.

Наведвальнікі змогуць убачыць страчаныя ратушу, Дамініканскі касцёл, Фару Вітаўта, палац Масальскіх.

—У галоўным пакоі будуць прадстаўлены макеты гістарычнага цэнтра Гродна да 1961 года, яшчэ да таго як былі пабудаваныя Дом быту і кінатэатр «Гродна». Гэтыя аб’екты вельмі некарэктна ўпісаліся ў гістарычную забудову горада. Менавіта таму я вырашыў не паказваць познесавецкую архітэктуру, — распавёў Ігар Hrodna.

muzei 2.jpg

Сам ён цікавіцца аднаўленнем Гродна на 1654 год, калі горад «быў сапраўды каралеўскім, рэнесансным і прадуманым для жыцця людзей».

muzei 3.jpg

muzei4.jpg

Свой музей з двума пакоямі гродзенскі краязнаўца плануе адкрыць да лета, а менавіта да пачатку фестываля нацыянальных культур.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Почему Гродно нельзя считать маленьким городом: 6 фактов

Часто говорят, что Гродно — маленький город. Так считает и 56% опрошенных нами в Instagram. Мы нашли 6 фактов,

Статьи
«Кладка XII века — уже сенсация». Почему раскопки возле Нового замка в Гродно нужно обязательно продолжать

Стену, найденную на территории Нового замка, будут исследовать еще несколько дней. В будущем находку законсервируют и

Статьи
Як уратаваць Стары замак у Горадні

На вачах у гарадзенцаў будаўнікі разабралі частку каралеўскага замку, якой было 300-400 гадоў. Як так выйшла і што

Статьи
Дзе вянчалася Ажэшка: самаму старому касцёлу ў Гродне — 400 гадоў

Касцёл Адшукання Святога Крыжа ператрываў каралёў Рэчы Паспалітай, тры яе падзела, расейскі царызм, Сусветную вайну і

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые