Ru
En Bl

Што напішуць на шыльдзе, якую паабяцалі усталяваць аршанскія ўлады на месцы сталінскіх расстрэлаў

Автор: Аддзел інфармацыі
18.07.2018

Удзельнікі грамадскай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» атрымалі афіцыйны адказ на сваю просьбу аб ушанаванні памяці іхніх сваякоў — ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Аршанскі райвыканкам абяцаў зрабіць мэмарыяльную шыльду на камені, які яшчэ ў часы СССР быў пастаўлены на месцы расстрэлаў.

kobyliaki.jpg

Сваякі ахвяраў сталінізму сабралі доказы таго, што ў 1930-я гады на Кабыляцкай гары — у лясным урочышчы непадалёк ад Воршы адбываліся расстрэлы. На прыём да старшыні райвыканкама Аляксандра Пазняка ўдзельнікі ініцыятывы прынесьлі цэлы стос доказаў — копіі дакумэнтаў, атрыманых сваякамі з архіваў КДБ, рапавяла Радыё Свабода актывістка ініцыятывы Ларыса Арэшына. Да гэтага ўлады сцвярджалі, што ні ў Аршанскім архіве, ні ў Віцебскім абласным, ні ў архіве КДБ па Віцебскай вобласці няма звестак пра месцы масавых расстрэлаў у 1920–1950-я гады.

У той жа час актывісты спаслаліся на акт адмысловай камісіі, сабранай у 1982 годзе, калі падчас будаўніцтва чыгункі ў тых мясцінах знайшлі чалавечыя парэшткі. На падставе акту камісіі, у якую ўваходзілі пракурор, лекар-патолягаанатам і яшчэ 4 адказныя асобы, Кабыляцкая гара лічыцца першым у Беларусі афіцыйна прызнаным месцам масавых расстрэлаў.

У 1990-я гады на Кабыляцкай гары паставілі помнік. Спачатку — тыповую «тумбачку», а потым — вялізны камень-валун з мемарыяльнай шыльдай.

Але пасля 1996 году ўлады пра гэтае месца больш не дбалі, яго парадкавалі толькі мясцовыя актывісты, якія штогод прыходзяць на Кабыляцкую гару на Дзяды.

kobyliaki1.jpg

«Аршанскі райвыканкам у двухмесячны тэрмін плянуе ўсталяваць мэмарыяльную шыльду наўзамен страчанай», — гаворыцца ў лісце, які атрымалі ўдзельнікі ініцыятывы.

Зьмест надпісу на новай шыльдзе ўлады прапануюць абмеркаваць падчас асабістага прыёму. На прыём разам з Ларысай Арэшынай хоча пайсьці Ігар Станкевіч, стваральнік ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы».

Сустрэча ў Аршанскім райвыканкаме прызначаная на 25 ліпеня. Ігар Станкевіч хоча пагутарыць і пра наданне гэтым мясцінам статусу помніка, і пра неабходнасць іх добраўпарадкаваць.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Почему чиновники перестраивают Беларусь под собственный вкус

Еще недавно казалось, что памятники истории и архитектуры окончательно ушли на периферию государственного внимания, а

Статьи
Дурная слава: как Кобыляки оказались в одном ряду с Куропатами и Катынью

Будешь много болтать — отвезут на Кобыляцкую гору. Этой страшилкой в Орше пугали не только детей, но и взрослых.

Статьи
Семь самых страшных мест в центре Минска

Возможно, самый страшный эпизод в истории Минска случился в день его первого летописного упоминания – 3 марта 1067

Наследие
Урочище Куропаты

Лесной массив Куропаты, расположенный возле Минской кольцевой автодороги, к северу от микрорайона Зеленый Луг, стал

Самые популярные Самые обсуждаемые