Ru
En Bl

У 180 кіламетрах ад Мінска з'явіўся помнік князю Вітаўту

Автор: Ціна Турава
Фото: Томаса Баранаўскаса, Сяргея Плыткевіча і Euroradio.fm
24.11.2017

Помнік вялікаму князю ВКЛ, падчас праўлення якога сярэднявечная дзяржава нашых продкаў – літвінаў – распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, усталявалі пад гарой, на якой стаяў адзін з вялікакняскіх замкаў.

На жаль, велічны бронзавы Вітаўт зноўку паўстаў не ў Беларусі, а ў Вільнюсе (Вільні), на поўнач ад Гедымінавай гары. Такім чынам, легендарнае ўзвышша цяпер атачаюць ужо тры скамянелыя ўладары ВКЛ: Міндоўг, Гедымін, чыя постаць, дарэчы, была адліта ў Беларусі, на прадпрыемстве ў Лідзе, і Вітаўт Вялікі. Фотаздымкі помніка апошняму надоечы змясціў у фэйсбуку віленчук Valius Juodasis.

Вильно.jpg

Вильно4.jpg

Вильно2.jpg

Вильно3.jpg

У Літоўскай Рэспубліцы раней ужо былі ўсталяваны помнікі Вітаўту ў Каўнасе, Бірштонасе, Вялюоне ды некаторых іншых мястэчках. Таксама вялікі князь стаіць у польскім Кракаве – як частка манументальнай кампазіцыі, прысвечанай Грунвальдскай бітве. Што тычыцца Беларусі, то ў бронзе Вітаўта годна пакуль увасобілі, бадай, толькі на помніку Тысячагоддзя Брэста.

tysiach_brest.jpg

Існуе яшчэ невялічкая бронзавая фігура князя ў ракаўскім музеі Фелікса Янушкевіча, а таксама драўляныя – каля гродзенскага Старога замка і ў вёсцы Пялеса, што на Воранаўшчыне.

tri.jpg

Безумоўна, прыйдзе час, калі беларусы паставяць велічныя помнікі героям сваёй мінуўшчыны на цэнтральных плошчах нашых гарадоў. Але ж так хочацца, каб гэта адбылося хутчэй!..


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Где угодно, но пока не на Родине. Рассматриваем памятники Костюшко – грандиозные и не только

Тадеуша Костюшко часто называют самым известным в мире уроженцем Беларуси, его имя носят острова на Аляске и самая

Статьи
В Лиде появится памятник князю Гедимину. Автором стать не хотите?

Памятник основателю замка и города Лиды, князю Гедимину, согласно положению о конкурсе, планируют установить рядом с

Статьи
У Менску паставяць помнік князю Глебу Усяслававічу

Гэта прапанавала Беларускае грамадзкае аб’яднаньне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Канцэпцыя і месца помніка

Статьи
Как разрушается самый старый в Беларуси туалет, помнящий еще князя Витовта

В Новогрудке туристы часто фотографируют живописный эркер на башне Щитовке и гораздо реже спрашивают о его

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые