Ru
En Bl

У Беларусі праходзiць конкурс двайнікоў кампазiтара Станіслава Манюшкі

30.08.2016

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музычны Дом «Класіка» і турыстычная кампанія «Віаполь» аб’явiлi конкурс двайнікоў Станіслава Манюшкі.

Правілы і ўмовы правядзення конкурсу наступныя:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца мужчыны любога ўзросту. Але неабходна валодаць фізічнымі дадзенымі, знешне сапраўды падобнымі да Станіслава Манюшкі.

2 (1).jpg

Тэрміны правядзення конкурса: 26.08 — 02.09.2016. Заяўкі прымаюцца на электронную скрыню: info@viapol.by да 17 гадзін 2 верасня 2016 года ўключна.

Неабходна даслаць адзін або некалькі фотаздымкаў без рэтушы, можна ў акулярах, можна без іх, прыкладна так, як на выявах Станіслава Манюшкі, што захаваліся да нашых дзён.

1.jpg

Канчатковае рашэнне журы прыме ўвечары 2 верасня (да ўвагі журы прымае не толькі падабенства твару, але і падабенства агульнага вобразу сучаснага чалавека да выяў Станіслава Манюшкі, што захаваліся: гэта і адзенне, і акуляры. Лепш за ўсё зрабіць сучасны фотаздымак, максімальна адпаведны старой выяве кампазітара).

Пераможца атрымае ў падарунак 2-дзённую паездку ад турыстычнай кампаніі «Віаполь» на дзве персоны «АLBARUTHENIA: Гродна—Ліда, 2 дні» (Ліда — Гродна — Каробчыцы) — транспарт, экскурсіі, а таксама сняданкі і абеды, начлег у атэлі, музеі ў гарадах уваходзяць у падарачны пакет.

Склад журы:

— Віктар Скарабагатаў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар, стваральнік мастацкага калектыву «Беларуская капэла»),

— Галіна Патаева (кандыдат геаграфічных навук, дырэктар турыстычнай кампаніі «Віаполь»),

— Аляксандр Чахоўскі (імпрэсарыё, заснавальнік і кіраўнік праекта Музычны Дом «Класіка»),

— Алена Радзіонава (мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт»),

— Глеб Лабадзенка (журналіст, даследчык).

А 3 верасня у 13.30, пасля святочнага адкрыцця помніка С. Манюшку і В. Дуніну-Марцінкевічу, ля мінскай гарадской ратушы адбудзецца святочны баль у стылі XIX стагоддзя. Гонар адкрыцця гэтага балю будзе належаць пераможцы конкурсу! Каля 15:00 — пасля балю — экскурсавод турыстычнай кампаніі «Віаполь» правядзе гадзінную экскурсію па Верхнім горадзе, акцэнтуючы ўвагу на знакавых фактах і падзеях, звязаных з жыццём Станіслава Манюшкі ў Мінску.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые