Ru
En Bl

У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі

Автор: Аддзел інфармацыі
26.02.2018

Магілу Язэпа Варонкі знайшоў беларускі грэка-каталіцкі святар Аляксандр Аўдзяюк.

urad.jpg

Побач з Варонкам пахавана ягоная жонка Марыя.

varonka1.jpg

Магілы знаходзяцца на могілках Элмвуд  у Рывэр Гроўв. Гэта прыгарад Чыкага.

varonka2.gif

Беларускі сацыяліст Язэп Варонка быў у цэнтры падзей 1918 года, дзякуючы якім беларусы аднавілі сваю дзяржаўнасць.

Сябар Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Варонка ўваходзіў у Вялікую беларускую раду, а пасля стаў старшынём урада, які называўся тады Народны Сакратарыят, і міністрам замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі Расія і Польшча падзялілі Беларусь між сабой, Варонка выехаў у ЗША. Ад 1923 года ён жыў у Чыкага.

Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна — ніхто не ведаў.

Як піша «Наша Ніва», магілу Язэпа Варонкі айцец Аляксандр знайшоў яшчэ ў верасні 2017 года.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
В центре Минска открыли памятный знак основателям БНР Луцкевичам

На мероприятие пришли потомки, историки и оппозиционные политики. А вот представителей власти на нем не

Статьи
«Кузня беларускага духу» – новы аўтарскі маршрут да стагоддзя БНР

«Планета Беларусь» наведала першую вандроўку з цыклу да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, аздобленую цытатамі з

Самые популярные Самые обсуждаемые