Ru
En Bl

У Горадні будуюць клон Лініі Сталіна — «Лінію Карбышава-Молатава»

Источник: Радыё Свабода
Ссылка: http://www.svaboda.org/content/article/27712806.html
04.05.2016

У Горадні на праспекце Касманаўтаў, што вядзе да хімічнага прадпрыемства «Азот», ствараецца «лінія Карбышава».

CE650D7A-9E45-4041-8A4C-3390AA4EFF26_mw1024_s_n.jpg

За гарадзенскім Курганам славы ўжо стаіць бронетэхніка часоў апошняй вайны і больш сучасная. Далей — муляжы з дрэва супрацьтанкавых «яжоў», за імі салдаты ўмацоўваюць неглыбокую траншэю сьвежым драўляным брусам. За траншэяй прыкапаны, як выглядае, лёгкі дэсантны танк, які да вайны ня мае дачынення. Справа ад яго — дзьве гарматы, у адной на шчытку надпіс «Гродненское ЖКХ».

2DC01420-D9C8-4C92-B104-1370CA711EB7_mw1024_s_n.jpg

Будучая «лінія» выглядае сціпла. Але ў дзень адкрыцця абяцаюць паказаць рэканструкцыю бою з немцамі, таму чакаецца, што імпрэза зацікавіць гараджан.

Усё большае ўвекавечванне гісторыі апошняй вайны — гэта тупіковы шлях, мяркуе грамадзкі дзеяч Ігар Кузьмініч, які раней выкладаў у Гарадзенскім універсiтэце:

«Вайна скончылася, трэба пра яе памятаць. Але ўвесь час аб ёй настойліва нагадваць — у гэтым бачацца бадай праявы мілітарызму. Гэта — першае, што прыходзіць на думку з нагоды новых помнікаў, звязаных з вайной, або разгортванне ліній ці Сталіна, ці Карбышава». 

288022B8-317A-425F-B3D2-AEB1F4FF4BA4_mw1024_s_n.jpg

У Ігара Кузьмініча два сыны, якія некалі ездзілі да Кургана славы паглядзець танкі:

«Сынам спадабалася вайсковая тэхніка — яны ж хлопцы. Цікавасць да яе ў некаторых выпадках спалучаецца з імкненнем атрымаць ваенную прафэсію, і гэта нармальна. Але мы жывем у ХХІ стагодздзі, і падмацоўваць падобныя рэчы ідэалагічна сёння ня варта. Навошта такая псеўдалінія? Магчыма, для турыстаў. Але ж некаторыя з умацаванняў, што некалі будаваў генерал Карбышаў, захаваліся насамрэч, ці ня лепей было б выкарыстоўваць менавіта іх, гэта значыць — сапраўдныя аб’екты?»

40241A61-6C34-454A-A63F-2C3F08BB1BED_mw1024_s_n.jpg

Гісторык Андрэй Вашкевіч — адзін з тых, хто вывучае абарончыя ўмацаванні непадалёк ад Горадні, якія будаваліся пад кіраўніцтвам генерала Карбышава. Ён мяркуе, што «лінія Карбышава», якая будуецца — хутчэй адукацыйны праект, дадатак да Кургану славы:

«Напэўна, каб школьнікі там маглі праводзіць час. Але хацелася б, каб з часам была звернутая ўвага на тую рэальную лінію абароны, 68-га ўмацаванага раёну ў раёне Аўгустоўскага каналу і хаця б адзін з дотаў быў рэканструяваны паводле аўтэнтычнага выгляду. Тым больш, што такія праекты існуюць, напрыклад, у Заслаўі. І гэта цалкам рэальна — падрыхтаваць як турыстычны аб’ект сапраўдную лінію Карбышава або, як яшчэ называюць умацаваньні, „лінію Молатава“, — зазначае гісторык.— Тым больш, што захаваліся больш за сто аб’ектаў з беларускага і польскага боку, пабудаваных для 68-га ўмацаванага раёну. Некаторыя ў даволі добрым стане. У адрозненне ад так званай „лініі Сталіна“, гэтыя доты ў першыя дні вайны па-сапраўднаму абараняліся, у іх загінула нямала салдат».

B992B8BD-F8FA-4E74-88D1-A00A27A2DCFB_mw1024_s_n.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые