Ru
En Bl

У Лацiнскай Амерыцы распачалi падрыхтоўку да кананізацыі нашага земляка!

Источник: Паводле krynica.info
Ссылка: http://krynica.info/be/2017/08/01/katalicki-kascjol-chyli-raspachau-padrykhtouku-da-kananizacyi-ignata-damejjki/
02.08.2017

У мінскім Чырвоным касцёле 31 ліпеня, у дзень 215-годдзя слыннага беларуса Ігната Дамейкі (1802–1889), даследчыка-геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі, было абвешчана аб тым, что Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для кананізацыі Дамейкі.

Пра гэта пробашчу Чырвонага касцёла ксёндзу Уладзіславу Завальнюку паведаміла дэлегацыя з Чылі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі сям’і Дамейкаў. Дэлегацыя бярэ ўдзел у навуковай канферэнцыі, прысвечанай юбілею Ігната Дамейкі, у Нацыянальнай акадэміі навук. З урачыстай нагоды ў касцёле адбылася адмысловая святая імша.

Дамейка.jpg

Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў мястэчку Вялікая Мядзвядка Наваградскага павета (зараз Карэлiцкi раён). З 1812 года разам са старэйшым братам Адамам Дамейкам навучаўся ў школе ордэна піяраў у Шчучыне. Па сканчэнні школы ў 1816 годзе паступіў на фізiка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе далучыўся да дзейнасці Таварыства філаматаў і філарэтаў. Ён насіў канспіратыўнае імя Жэгота. Пасля суду над філаматамі і вызвалення з Віленскай турмы Дамейка жыў на Лідчыне пад наглядам паліцыі.

У 1834 годзе Ігнат Дамейка паступіў у Горную школу ў Парыжы. У 1837-м ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую мапы былой Рэчы Паспалітай. У 1837 годзе навуковец прыняў прапанову чылійскага ўраду і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы Ля Сэрэна ў горадзе Какімба. Адам Міцкевіч паспрыяў ад’езду Ігната Дамейкі ў Чылі.

У 1838 годзе Дамейка атрымаў званне прафесара, а ў 1847-м – кафедру хіміі ў Чылійскім універсітэце ў Сант’яга. У 47-гадовым узросце даследчык пазнаёміўся з прыгожай 16-гадовай чылійкай Энрыкетай Сотамаёр Гусман (1834–1870) і 7 ліпеня 1850 пабраўся з ёй шлюбам, пражыўшы разам яшчэ дваццаць гадоў.

У Чылі вельмі шануюць дона Ігнацыё. Імя Дамейкі носіць вулканічны ланцуг гор у Андах (Cordillera Domeyko), мінерал дамейкіт (domeykite, Cu3As), фіялкавая кветка (віёла дамейкона, Viola domeykana), малая планета 2784 Domeyko.

У Чылі ёсць невялікае мястэчка Дамейка ў адміністрацыйным рэгіёне Атакама, паміж гарадамі Ла-Сэрэна і Вальенар, у якім жыве каля тысячы жыхароў. Пуэрта-Дамейка (Puerto Domeyko) – порт Дамейкі на паўднёва-заходнім беразе возера Льянкіуэ (Llanquihue) – другога па велічыні возера ў Чылі. Lugarejo Domeyko – пасёлак ля порта Дамейка.

У Сант’яга стаіць помнік «Грандэ Эдукатору». У гонар Дамейкі названыя вуліцы ў Сант’яга-дэ-Чылі, Вальпараіса і яшчэ ў васьмі гарадах Чылі, а таксама ў Вільні, Мінску, Лідзе i Навагрудку.

Чытайце таксама:

Як адзін беларус Андору пракарміў

Жыве WWW, або Як выхадзец з Беларусi прыдумаў інтэрнэт

«Иерусалим Пост» – о белорусской родине зятя Трампа и о подвиге его предков


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Где угодно, но пока не на Родине. Рассматриваем памятники Костюшко – грандиозные и не только

Тадеуша Костюшко часто называют самым известным в мире уроженцем Беларуси, его имя носят острова на Аляске и самая

Самые популярные Самые обсуждаемые