Ru
En Bl

У Лідзе ўсталявалі памятны знак у гонар першага ў горадзе піваварнага завода

Ссылка: БУДЬМА БЕЛАРУСАМI!
28.08.2017

24 жніўня ў Лідзе быў усталяваны памятны знак у гонар першага піваварнага завода, які функцыянаваў на тэрыторыі горада больш за паўтара стагоддзі таму. Ініцыятыва стварэння помніка заводу Эйля Айзікавіча Ландо і Давіда Юдзялевіча Камянецкага належыць найстарэйшай з дзеючых піваварных вытворчасцей Беларусі – ААТ «Лідскае піва». Аўтарамі праекта выступілі мінскія скульптары.

Помнік, выкананы ў выглядзе фігурнага гранітнага валуна з бронзавай таблічкай, усталяваны ля дома №27 на праспекце Перамогі – у месцы, дзе, паводле звестак гісторыкаў, раней размяшчаўся завод Ландо-Камянецкага. Кампазіцыя стане адным з элементаў квэста, які пройдзе 9 верасня падчас фестываля хмелю, соладу, і вады LIDBEER.

Устаноўка памятнага знака адзначыла сімвалічнае завяршэнне аднаго з карпаратыўных праектаў ААТ «Лідскае піва», накіраваных на захаванне традыцый піваварства і акультурванне гарадскіх прастораў. Раней, у жніўні 2016 года кампанія ініцыявала памятны знак у гонар іншага завода – Янкель Левінава Папірмейстара. З нагоды 140-гадовага юбілею ААТ «Лідскае піва» таксама падаравала гораду лаўку, абчапляную дэкаратыўным хмелем, і арганізавала рэспубліканскі конкурс арт-аб’ектаў.

Для даведак:

Завод Ландо-Камянецкага – дакладна першы піваварны завод у Лідзе. Гэта вынікае з тэксту просьбы, якую падалі мяшчане Э.А.Ландо і Д.Ю.Камянецкі ў Будаўнічае аддзяленне Віленскага Губернскага Праўлення:

«Всепресветлейшiй державнъйшiй, Великiй Государь Императоръ Александръ Николаевичъ самодержецъ всероссiйскiй, государь всемилостивъiшiй. Просятъ обыватели г. Лиды мещане Эйля Айзиковичъ Ландо и Давидъ Юделевичъ Каменецкiй о ниже следующем: Имъя в г. Лидъ на собственном плацъ деревянный пивоваренный заводъ, существующий уже пять лът, и, желая переделать его на винокуренный таковый, а для пивоваренного завода сдълать при оном новую деревянную же пристройку, представляемъ при семъ план мъстности и строений и всеподданнейше просим къ сему прошенiю Дабы повелено было представляемый планъ утвердить и разрешить нам возведение предполагаемой пристройки».

Усяго на тэрыторыі Ліды ў XIX стагоддзі працавалі тры буйныя заводы па вытворчасці піва. Завод Ландо-Камянецкага быў заснаваны ў 1863 годзе, праз 6 гадоў быў перабудаваны ў вінакурны завод. Піўзавод Папірмейстара, заснаваны ў 1883 годзе, стаў камбінатам харчовых канцэнтратаў. Піўзавод Пупко, які ні разу за 140-гадовую гісторыю не спыніў выпуск піва, з часам ператварыўся ў ААТ «Лідскае піва».


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Топ 10. Промышленный туризм в Беларуси: пиво, трактора и мороженое

Экскурсии на производство в Беларуси пока не самое раскрученное направление: от силы два десятка предприятий в стране

Статьи
2,5 литра «пенного» в день!.. Вспоминаем белорусские пивные традиции

11 августа в Лошицком парке пройдет праздник хмеля, солода и еды А-Fest, а там не за горами и другое эпохальное событие

Статьи
У Лідзкім раёне паставілі помнік на магіле паўстанцаў Каліноўскага

Лідзкія актывісты ўстанавілі помнік паўстанцам 1863 году на месцы пахаваньня паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые