Ru
En Bl

У Магілёве згарэў помнік архітэктуры, зьвязаны з стаўкай расейскага цара

Ссылка: Радыё Свабода
26.07.2018

Будынак былога пажарнага дэпо ў Дзяржаўным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў значыцца пад шыфрам 513Г000021, гэта частка «комплексу ваенных казарм з галоўным і службовымі будынкамі». Узьвялі яго ў 1908 годзе.

Доўгі час гэты дом на вуліцы Крупскай, непадалёк ад чыгуначнага вакзалу, не эксплюатаваўся, туды зносілі бытавое сьмецьце. Ахоўнай шыльды на будынку няма.

Пажар у ім здарыўся 23 ліпеня. Выгаралі ўсе драўляныя канструкцыі. У афіцыйных паведамленьнях пра ахоўны статус будынка ня згадвалася. Прычына ўзгараньня пакуль не вядомая.

Такім будынак стаў пасьля пажару.

pomnik1.jpg

Такім будынак быў 5 месяцаў таму.

pomnik2.jpg

Краязнаўца: будынак маглі падпаліць умысьля, каб потым пабурыць

Старшыня абласной арганізацыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімер Краўчанка не выключае, што будынак маглі падпаліць умысьля, каб зьявіліся падставы яго зьнесьці. Паводле краязнаўцы, помнік архітэктуры ўжо спрабавалі пазбавіць ахоўнага статусу гадоў пяць таму, але рупліўцам даўніны ўдалося яго адбараніць.

«Будзем пісаць скаргі ў пракуратуру, у гарвыканкам, каб прыцягнулі да адказнасьці тых службоўцаў, якія нядбайна паставіліся да выкананьня сваіх абавязкаў па ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, што прывяло да зьнішчэньня помніка. Таксама будзем патрабаваць, каб адказалі за невыкананьне ахоўных абавязаньняў балянсатрымальнікі», — пракамэнтаваў сытуацыю Ўладзімер Краўчанка.

Гэта ня першы пажар у помніку архітэктуры ў Магілёве

У 2014 годзе згарэў былы армейскі штаб. У будынках штабу і пажарнага дэпо ў Першую ўсясьветную вайну месьціліся падразьдзяленьні стаўкі расейскага цара Мікалая ІІ.

pomnik3.jpg

У часы Савецкага Саюзу і ў першыя гады незалежнай Беларусі пляцоўку побач зь імі займалі склады вайсковай тэхнікі. Цяпер яна забудоўваецца жылым масівам.

Пажар зьнішчыў дах, і цяпер помнік архітэктуры імкліва разбураецца. У яго таксама зносяць бытавое сьмецьце. Абжыліся ў ім і бадзягі.

Год таму ў цэнтры Магілёва на вуліцы Лазарэнкі згарэў помнік архітэктуры 19 стагодзьдзя.

Будынак таксама доўгі час не эксплюатаваўся. Тады высьветлілася, што яго набыў расейскі прадпрымальнік. За ягоныя сродкі пашкоджаны пажарам будынак схавалі пад банэрную сетку.

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Взорванная Атлантида. Как и почему исчезали самые красивые белорусские города и замки

Василь Быков говорил, что город без древнего центра, каким бы современным и благоустроенным он ни был, лишен души. В

Статьи
200 километров открытий. Нескучное путешествие из столицы в несостоявшуюся столицу

Две сотни километров, разделяющие Минск и Могилев (который в 1939 году чуть было не стал столицей БССР), могут

Статьи
Усадьбы, музеи, родники и монастыри. Что посмотреть на Могилевщине?

Для многих белорусских туристов Могилевщина остается если не белым, то уж точно туманным пятном на карте Беларуси. Чем

Статьи
Идем пешкарём. В каких белорусских городах есть пешеходные улицы?

Рецепт создания популярного туристического места таков: освободите одну из улиц, желательно в историческом центре, от

Самые популярные Самые обсуждаемые