Ru
En Bl

У Нацыянальным гістарычным адкрылася выстава пра БНР. Сярод дакументаў — пасведчанне Ганны Макей, зямлячкі міністра

Автор: Наша ніва
Фото: Сяргей Гудзілін
Ссылка: nn.by
15.03.2018

«1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці» — такая выстава пачынае працу ў Нацыянальным гістарычным музеі 15 сакавіка.

muz.jpg

Яна паказвае Беларускую Народную Рэспубліку як неабходную частку працэсу, без якой немагчыма зразумець гісторыю паўставання беларускай дзяржавы. Гэтую ідэю куратары выставы падкрэслілі, змясціўшы пры канцы экспазіцыі, на ганаровым месцы, на аксаміце, сучасную Канстытуцыю Беларусі.

muz1.jpg

Выстава ж, якой адведзеная прасторная зала на першым паверсе музея, ілюструе шлях, які прайшла Беларусь у 1914—1918: ад «этнаграфічнага племені» на мапах Карскага да нацыі з ідэяй незалежнасці, дзяржавай, заканадаўчымі актамі.

muz2.jpg

Спісы дэлегатаў Усебеларускага з'езда.

muz3.jpg

Устаўныя граматы БНР.

muz4.jpg

Пачэснае месца займаюць дакументы: можна пабачыць арыгінальныя спісы дэлегатаў Усебеларускага з’езда 1917-га, Устаўныя граматы, нават своеасаблівую «генеалогію беларускай дзяржаўнасці»: накрэсленую ад рукі схему перадачы ўлады ад Прэзідыума Усебеларускага з’езду да Рады БНР.

Хто яе маляваў на бланку Народнага сакратарыята? У гэтым належыць разабрацца гісторыкам.

muz5.jpg

Пячатка Рады БНР, якую насіў у кішэні Вацлаў Ластоўскі.

Побач — артэфакты: пячатка Рады БНР, якую насіў у кішэні Вацлаў Ластоўскі (яна ўстаўленая ў металічны футарал ад кішэннага гадзінніка, а на вечку надрапана, каму пячатка належыць); арыгінальная бел-чырвона-белая стужка — адзнака вайскоўца-беларуса, многае іншае.

muz6.jpg

muz7.jpg

Пашпарт грамадзянкі БНР.

Спекуляцыі на тэму таго, што БНР «не была дзяржавай», «не адбылася» лёгка абвяргаюцца асабістымі дакументамі тых часоў. Сярод экспанатаў ёсць, напрыклад, пашпарт грамадзянкі БНР, ёсць пасведчанне, выдадзенае Радай сялянцы Ганне Макей з вёскі Крынкі Навагрудскага павета.

muz8.jpg

Пасведчанне сялянкі з Крынак Ганны Макей. Крынкі — за два кіламетры ад вёскі Некрашэвічы Карэліцкага раёна, дзе нарадзіўся цяперашні кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Ёсць і звароты, якія сяляне слалі ва Урад са скаргамі на рабункі ад нямецкіх войскаў. Гэта значыць, людзі на месцах рэальна ўспрымалі БНР як сваю дзяржаву і сваю ўладу.

muz9.jpg

Зварот селяніна Мінскага павета ў Раду БНР з просьбай распарадзіцца кампенсаваць нямецкія рэквізіцыі.

Асобныя стэнды прысвечаныя дыпламатычнай дзейнасці.

Можна пабачыць перапіску з урадам Леніна, з украінскай Дырэкторыяй, фота місіі ў Канстанцінопалі. Ёсць і арыгінал тэлеграмы кайзеру Вільгельму.

Выставу збіралі не толькі з фондаў Гістарычнага. Многія экспанаты, напрыклад, маляваныя гербы тагачасных беларускіх рэгіёнаў, літаральна тыдзень таму знайшліся ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Яны трапілі туды ў канцы 1940-х.

Ёсць экспанаты з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама Архіва КДБ.

muz10.jpg

Выставу стваралі супольнымі намаганнямі: супрацоўнікі музея прыцягнулі да яе афармлення мастакоў. Гісторык Сцяпан Цемушаў, адзін з найлепшых картографаў Беларусі, зрабіў якасную мапу, са збораў прыватных калекцыянераў былі ўзятыя некаторыя экспанаты — напрыклад, выдатная рэканструкцыя строю вайскоўца БНР.

muz11.jpg

Пратакол допыту Канстанціна Езавітава з 1945 г. і яго арыгінальны пашпарт БНР

Тагачасныя плакаты і агітацыйныя матэрыялы.

Гэтая цэльная і якасная выстава вартая таго, каб стаць часткай пастаяннай экспазіцыі.

Пачуўшы гэту ідэю, супрацоўнікі музея ўздыхаюць: у нас пяцьсот тысяч экспанатаў, калі б толькі была магчымасць усё выставіць!

Будзем спадзявацца, пытанне з новым будынкам і дэпазітарыем для Гістарычнага музея, якое даўно стаіць, урэшце вырашыцца. І ў новым памяшканні Беларускай Народнай Рэспубліцы будзе прысвечана цэлая зала. А можа, і не адна.

Выстава адкрылася 15 сакавіка аб 11-й у Нацыянальным гістарычным музеі (вул.Маркса, 12) і будзе працаваць да 7 мая.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
В центре Минска открыли памятный знак основателям БНР Луцкевичам

На мероприятие пришли потомки, историки и оппозиционные политики. А вот представителей власти на нем не

Статьи
Як будзе выглядаць мемарыяльная дошка да 100-годдзя БНР

Бронзавы знак, які актывісты маюцца павесіць ў Мінску на будынку, дзе 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасць

Статьи
В музее Янки Купалы открылась выставка о связях поэта и БНР

В Государственном литературном музее Янки Купалы при содействии Национального архива Беларуси открылась выставка

Статьи
«Кузня беларускага духу» – новы аўтарскі маршрут да стагоддзя БНР

«Планета Беларусь» наведала першую вандроўку з цыклу да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, аздобленую цытатамі з

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые