Ru
En Bl

Увага! За фота на руінах і помніках Брэсцкай крэпасці ўводзяць штраф

Автор: Euroradio
Фото: virtualbrest.by
14.09.2016

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць» уводзяць штрафы для наведвальнікаў, якія фатаграфуюцца на руінах, бо гэта шкодзіць гістарычным аб'ектам.

DSC03194.JPG

Як перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на тэлеканал АНТ, раней дырэкцыя комплексу змагалася з паводзінамі турыстаў з дапамогай інфармацыйных таблічак, але выніку гэта не дало. Праўда, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгор Бысюк прыводзіць іншую прычыну – маральную:

– Тыя сэлфі, здымкі, якія робяць ля нашых скульптурных кампазіцый, будынкаў, збудаванняў часам недарэчныя, скажам так. Недарэчныя выразы твараў і позы, якія робяць нашы наведвальнікі. Трэба пра гэта памятаць!

Ужо бліжэйшым часам у крэпасці з'явяцца таблічкі з паведамленнямі пра памер штрафаў.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Три новых музейных объекта появятся в Брестской крепости

В одном из самых посещаемых туристических объектов Бреста, да и всей Беларуси, за счет средств Союзного государства

Статьи
В Бресте разрушается историко-культурная ценность национального уровня

В Брестской крепости находится один из древнейших памятников городской архитектуры – руины бернардинского монастыря,

Самые популярные Самые обсуждаемые