Ru
En Bl

Здымак жаўнера БНР прадаецца на інтэрнэт-аўкцыёне за 2000 даляраў

Автор: Браніслаў Крупоўскі
06.07.2018

Фота вайскоўца з бел-чырвона-белай стужкай на мундзіры некалькі дзён таму з'явілася ў продажы.

Незвычайны лот з’явіўся на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне і адразу прыцягнуў да сябе ўвагу, і не толькі сваім зместам, але і коштам — 4000 рублёў.

zauner.jpg

Прадавец сцвярджае, што гэта «унтэр-афіцэр беларускіх вайсковых фарміраванняў. Каля 1919. Падобна, што фота зроблена ў горадзе Дзвінску (сёння Даўгаўпілс). Імаверна, унтэр-афіцэр служыў у Асобным аддзеле войск БНР пад камандаваннем ген. Булак-Балаховіча». Памеры фотаздымка — 22 х 12 см».

Аднак у каментарах іншыя ўдзельнікі аўкцыёну падаюць, што гэта, хутчэй, вайсковец беларускіх узброеных фарміраванняў ў складзе літоўскага войска. «Перш за ўсё, некаторая частка беларускіх афіцэраў захавала на мундзірах стужачку нацыянальных колераў, заснаваную К. Езавітавым у якасці знака адрознення 11 снежня 1917 г. Бел-чырвона-белая стужка павінна была насіцца паміж бортам мундзіра і прарэзам для другага гузіка зверху», — піша карыстальнік і прыводзіць у якасці прыкладу здымак:

zauner 1.png

zauner 2.png

Усіх дзівіць кошт здымка, хаця прадавец лічыць, што такая ўнікальная рэч і павінна дорага каштаваць, хаця і згодны патаргавацца. «У архівах ёсць фотаздымкі вайскоўцаў беларускіх фарміраванняў часоў БНР, у прыватных руках — гэта надта рэдкая рэч».


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Чым знакамітая і цікавая Траецкая гара — месца, дзе адбыўся канцэрт да сотых угодкаў абвяшчэньня БНР

Падарожжа ў часе і прасторы па Траецкай гары Радыё Свабода распачала ад агароджы колішняга Траецкага

Статьи
В центре Минска открыли памятный знак основателям БНР Луцкевичам

На мероприятие пришли потомки, историки и оппозиционные политики. А вот представителей власти на нем не

Статьи
«Кузня беларускага духу» – новы аўтарскі маршрут да стагоддзя БНР

«Планета Беларусь» наведала першую вандроўку з цыклу да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, аздобленую цытатамі з

Статьи
Как 606 лет назад. В Дудутках реконструировали Грюнвальдскую битву

Или белорусы соскучились по жаркой погоде и отдыху, или решили отдать дань памяти Грюнвальдской битве, которая оказала

Самые популярные Самые обсуждаемые