Пад Мінскам імкліва разбураецца сядзіба Хмараў

Автор: Дзмітрый Суганяеў
Ссылка: Звязда

Што ўжо казаць, зіма падарыла нам мікраскапічную колькасць снежных дзён. Якраз у адзін з такіх карэспандэнт «Звязды» здзейсніў паездку ў Сёмкава, каб у чарговы раз замаркоціцца наконт паступовага разбурэння архітэктурнай спадчыны Беларусі.

5b13a08a8a1ab0327b41205b92b6ced4.jpg

Сядзібна-паркавы комплекс Хмараў пачаў будавацца ў 1775 годзе. Доўгі час палац, які атрымаўся зграбным і шыкоўным, служыў рэзідэнцыяй шляхецкага роду. Акрамя галоўнага будынка італьянскі архітэктар Карла Сампані «змайстраваў» два сіметрычныя флігелі, аранжэрэю, браму, тэрасы і парк у французскім стылі. Аднойчы гаспадар Адам Хмара — мінскі ваявода — нават прыняў у ім караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Багатыя інтэр’еры сядзібы здзіўлялі сваім густам і элегантнасцю. Ляпніна і пазалочаныя жырандолі, карціны і дарагая мэбля — на жаль, усю прыгажосць мы зараз можам убачыць толькі ўключыўшы фантазію. Да нашых дзён дайшоў толькі намёк на былую веліч.

3383f21a5cd1523ca863248e39833e20.jpg

У 1917 годзе комплекс нацыяналізавалі, разграбілі і праз нейкі час зрабілі там дзіцячы інтэрнат. Падзеі Другой Сусветнай нагнятаюць жах: кажуць, вораг арганізаваў канцлагер і праводзіў доследы над дзецьмі… Пасля вайны інтэрнат зноў запрацаваў і пашырыў плошчы. Апошнія гадоў пятнаццаць, а можа і больш, ён ужо не працуе.

Сёмкава — вёска за два крокі ад Мінска. Да сядзібы можна пад’ехаць на аўтобусе або рэгулярнай маршрутцы. Зараз адносна добра захаваліся абодва флігелі, у запушчаным стане аказаўся парк (яго яшчэ можна выратаваць), а вось цэнтральная сядзіба разбураецца не па днях, а па гадзінах. У закінутым стане стаяць таксама адміністрацыйны корпус інтэрната, медсанчасць, іншыя пабудовы. Захаваліся дзве памятныя пліты: адна, 1804 года, у гонар бацькоў заснавальніка комплекса Адама Хмары, другая — у гонар партызанскай брыгады «Штурмавая», якая выратавала дзяцей у 1944-м.

ya_kolas_s_synam.jpg

Якуб Колас з сынам каля сядзібы. Ён, як і Янка Купала, працаваў у Сёмкаве

У пачатку гэтага дзесяцігоддзя за комплекс узяліся было сур’ёзна, былі знойдзеныя сродкі для кансервацыі руін і стварэння праекта рэканструкцыі. Энтузіясты арганізавалі невялікую экспазіцыю ў будынку медчасці, дзе выстаўляліся знойдзеныя пры добраўпарадкаванні комплексу артэфакты і макет маёнтка ўзору канца XVIII стагоддзя. Але фінансаў на ўсе задумкі не хапіла, і актыўныя работы былі спынены, ахова аб’ект пакінула. Як след, у 2016 годзе сядзібны комплекс перажыў жорсткую атаку вандалаў: як і амаль сто гадоў таму, выкрадзена і разбурана было ўсё, што толькі можна.

За парадкам у межах уласных магчымасцяў спрабуюць сачыць валанцёры. Яны не раз звярталіся да раённых і абласных уладаў з просьбамі як мінімум спыніць руйнаванне. У лістападзе 2019 года Мінскі аблвыканкам прадпісаў выканаць шэраг мерапрыемстваў, якія могуць дапамагчы захаваць гісторыка-культурную каштоўнасць.

На сцяне сядзібы бачны інвентарны надпіс «Усад. Дом». Падпісалі, мабыць, каб перыядычна правяраць, ці не скралі будынак. Правільна адзначылі ў сваім водгуку адны з наведвальнікаў: яго не скрадуць, ён рассыплецца сам.



Смотрите также

Статьи
Туробъекты без туристов

Даже раскрученные знаковые места – Мир, Несвиж, Беловежскую

Достопримечательности
Мемориальная плита Адама Хмары в Семково

Мемориальная плита Адама Хмары была установлена в 1804 году в

Достопримечательности
Руины усадебного дома в Семково

Руины усадебного дома в деревне Семково окружены ландшафтным

Самые популярные Самые обсуждаемые