Падарожжа з Жыгамонтам: Ахрэмаўцы, яны ж Бяльмонты

Автор: Ю. Жыгамонт
Фото: C. Плыткевіча, з адкрытых крыніц

Граф італьянскага паходжання Мікалай Мануцы, які атрымаў мянушку Браслаўскі Чорт, пабудаваў у Бяльмонтах цудоўны палац з бібліятэкай на 3000 кніг, карціннай галерэяй і каштоўнай мэбляй, а граф Фелікс Плятэр заклаў аранжарэю, дзе вырошчвалі персікі, інжыр і вінаград… Чаму гэта цудоўнае беларускае мястэчка мае две назвы, чытайце ў чарговым краязнаўчым матэрыяле Юрыя Жыгамонта з серыі “Мястэчкі і вёскі Беларусі”.

Навукоўцы сцвярджаюць, што назва гэтай вёскі ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці паходзіць ад прозвішча Ахрэмавіч. Сапраўды, шляхта з такім прозвішчам мела тут землі яшчэ ў XVII ст. Але сучасныя Ахрэмаўцы – гэта насамрэч дзве вёскі: Ахрэмаўцы і Бяльмонты. У 1976 г. іх аб’ядналі ў адну і аддалі перавагу назве Ахрэмаўцы, бо Бяльмонты падаліся занадта ўжо «заходнім» тапонімам.


А яшчэ раней гэтая зямля звалася Альгердаўшчына, ад імя нашага слаўнага князя Альгерда… Словам, гісторыя вёскі вельмі даўняя, што і пацвердзілі археолагі, якія знайшлі тут курганны могільнік культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў, – 76 паўсферычных і авальных насыпаў IX–X стст.

1-2019-07-04-6--DJI_0147pb_1330.jpg

Курганы знаходзяцца за паўкіламетра ад Ахрэмаўцаў. А сама вёска размясцілася на ўсходнім беразе возера Дрывяты. У даўжыню гэтае возера расцягнулася амаль на 10 км, у шырыню – на 6 км. Для рыбакоў Дрывяты – сапраўдны рай. Людзі дасведчаныя кажуць, што тут водзіцца каля 20 відаў рыб.

У паўночна-ўсходняй частцы возера на паўвостраве Ушына некалі існавала старажытная сядзіба, якая звалася Двор Альгердаўшчына (цалкам магчыма, што калісьці сюды прыязджаў адпачываць слаўны князь Альгерд Гедзімінавіч пасля сваіх паходаў на Маскву). У 1748 г. гаспадаром Альгердаўшчыны стаў Ян Гільзен – прадстаўнік інфлянцкага шляхецкага роду, на той момант – ваявода менскі.

За сваё жыццё ён напісаў вельмі цікавую кнігу, гістарычную хроніку пад назваю «Інфлянты ў даўніх і разнастайных падзеях і рэвалюцыях». Шмат цікавага там можна знайсці і пра старажытную Беларусь (праўда, у нас тую кнігу пакуль не выдалі).

Пасля смерці Яна Гільзена ў 1767 г. усе яго маёнткі перайшлі да сына Юзафа, дастойнага нашчадка свайго бацькі.

З 1754 г. ён – паж і шамбелян караля Аўгуста ІІІ. Потым – староста браслаўскі, кашталян інфлянцкі, ваявода менскі і мсціслаўскі, пасол на соймы, маршалак трыбунала ВКЛ. Падтрымліваў палітыку караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага па правядзенні дзяржаўных рэформ. Выступаў за скасаванне паншчыны і наданне палітычных правоў мяшчанству. У 1774 г. стаў адным з заснавальнікаў масонскай ложы «Верныя сябры» (пазней – «Рыцары Святога Карла»). Валодаў маёнткамі на Беларусі. Даходы са сваіх уладанняў прызначаў на дабрачынныя і навуковыя мэты. У тастаменце даў волю сялянам.

Менавіта Юзаф Гільзен на высокім узгорку над возерам Дрывяты заклаў новую сядзібу і даў ёй назву Бяльмонты, што ў перакладзе з французскай азначае «прыгожая гара». Гільзен быў чалавек вельмі чуллівы і велікадушны. Даваў грошы на падтрымку навук і мастацтва, на адукацыю збяднелай шляхты, засноўваў шпіталі і будаваў касцёлы.

У 1768 г. ён узвёў мураваны касцёл і ў сваім маёнтку Бяльмонты. Але пасля Другой сусветнай вайны бальшавікі разабралі храм на цэглу і касцёл застаўся толькі на фотаздымках Яна Булгака.

2 Костел в Ахремовцах.jpg

На тым самым месцы новы храм збудавалі толькі ў 2003 г. Асвяцілі касцёл у гонар Узвышэння Святога Крыжа.

3-2016-10-22-5--0926pb_1330.jpg

Пазней нашчадкі Юзафа Гільзена прадалі Бяльмонты графу Мікалаю Мануцы, італьянцу па паходжанні, які атрымаў ад суседзяў мянушку Браслаўскі Чорт. Шмат розных гісторый пра яго распавядалі, але граф насамрэч быў чалавек няпросты, беспрынцыпны і жорсткі, за вельмі кароткі тэрмін перасварыўся з усімі суседзямі.

Мануцы сябраваў з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, у якога ў Варшаве была каханка з Браслаўшчыны Ядзя Струтынская. Яна зацяжарала, а Мікалай своечасова здагадаўся, як не ўпусціць шчаслівы шанец у жыцці, – ажаніўся з Ядзяй і атрымаў ад караля Опсаўскае староства і мех грошай, за якія купіў сабе Бяльмонты.

Няхай Мікалая Мануцы і называлі Браслаўскім Чортам, але гаспадар ён аказаўся дбайны. Дабудаваў палац у Бяльмонтах, які заклаў тут былы ўладар, завёў гаспадарку.

Упраўляючы ў графа Мануцы таксама быў выбітная асоба. Рафал Траяноўскі, колішні капітан артылерыі войска ВКЛ, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Сын Рафала, Ян Траяноўскі, вырас тут жа, у Бяльмонтах, і пазней стаў знакамітым мастаком.

Пасля смерці Мікалая Мануцы ў 1808 г. Бяльмонты перайшлі да яго сына (якога ўсе лічылі пазашлюбным сынам караля Панятоўскага) Станіслава. Ён праславіўся тым, што фінансаваў будаўніцтва школ і бібліятэк.

Жонка Станіслава, Канстанцыя з роду Плятэраў, таксама займалася дабрачыннасцю. У яе і закахаўся французскі маршал Мюрат, які спыніўся ў Бяльмонтах са сваім штабам падчас вайны 1812 г. Тут ён напісаў цэлую нізку вершаў пра Бяльмонты, адзін з якіх у Францыі нават паклалі на музыку. Але Канстанцыя так і не адказала маршалу ўзаемнасцю.

Дзяцей у Станіслава Мануцы і Канстанцыі Плятэр не было, і з часам маёнтак Бяльмонты перайшоў да Плятэраў, слаўных патрыётаў Айчыны. Чаго вартая адна Эмілія Плятэр, якую сёння называюць беларускай Жанай д’Арк! Падчас паўстання 1831 г. яна камандавала атрадам. І гэта ёй Адам Міцкевіч прысвяціў верш «Смерць палкоўніка».

12-13.jpg Партрэты Мюрата и Эмилии Плятэр

Удзельнічаў у паўстанні і тагачасны ўладар Бяльмонтаў – Ігнат Плятэр.

Пасля паўстання ён трапіў у Дынабургскую турму, адкуль яго выцягнула жонка Адэлаіда. Пазней ёй давялося вяртаць з Сібіры і свайго старэйшага сына Канстанціна, дзе той апынуўся за ўдзел у паўстанні 1863 г. Кажуць, пазней яна загадала раскласці камяні па баках параднага ўезду ў палац, шануючы памяць паўстанцаў, якія загінулі, змагаючыся за волю беларускага народа разам з Кастусём Каліноўскім. На жаль, да нашага часу тыя камяні не захаваліся.

4-Бельмонты,-рисунок.jpg Палац у Бяльмонтах на малюнку Напалеона Орды

Свайго росквіту Бяльмонты дасягнулі ў другой палове XIX ст. пры графе Феліксе Плятэры, які наладзіў добрую лясную гаспадарку, пабудаваў некалькі фабрык па апрацоўцы драўніны, а таксама заклаў аранжарэі, дзе вырошчвалі персікі, інжыр і вінаград, якія карысталіся вялікім попытам на еўрапейскіх рынках.

10-Бельмонты-4.jpg

11-Бельмонты-2.jpg

Да Першай сусветнай вайны ў палацы захоўваліся архівы Мануцы і Плятэраў – аж з XVI ст. Бібліятэка на 3000 кніг, карцінная галерэя, каштоўная мэбля – усё гэта было вывезена ў Расію, дзе і знікла без следу.

5-2016-10-22-4--0898pb_1330.jpg

Пасля Другой сусветнай вайны палац разабралі.

6-Ахремовцы,-руины.jpg

Цяпер тут дзе-нідзе можна разгледзець адны падмуркі. Знік і музей старажытнасцей, што склаў Фелікс Плятэр, які цікавіўся гісторыяй і вёў раскопкі на тэрыторыі Бяльмонтаў. Праўда, частку калекцыі каменных сякер Плятэры паспелі перадаць у Віленскі музей у 1939 г.

7-2019-04-28-2--DJI_0606pb_1330.jpg

Сёння ж ад колішняга маёнтка з прыгожай французскай назвай часткова захаваўся толькі Бяльмонтаўскі парк, які ў свой час лічыўся другім па велічыні пасля Нясвіжскага.

9 Ахремовцы.jpg Капліца-пахавальня Плятэраў на могілках у вёсцы Ахрэмаўцы


Смотрите также

Статьи
Падарожжа з Жыгамонтам: Дрысвяты

Дрысвяты: святыя Пятро і Павел аберагаюць гэты край, гісторыя

Статьи
Падарожжа з Жыгамонтам: Іказнь

Вёска Iказнь Браслаўскага раёна Вiцебскай вобласцi месціцца ў

Статьи
Падарожжа з Жыгамонтам: Канстанцінава

Вёска гэтая стала называцца Канстанцінава толькі ў другой

Статьи
Падарожжа з Жыгамонтам: Гудагай

У гістарычным слоўніку ёсць слова “гудагай”, сугучнае назве

Самые популярные Самые обсуждаемые