Завяршылася лета, але фестывальнае жыццё працягваецца. Наперадзе пачатак традыцыйнага тэатральнага фестываля “Белая вежа” і новай з’явы ў жыцці сталіцы – фестываля робатаў! Акрамя таго, наперадзе святакаванне Дня горада Мінска, Мінскі паўмарафон і фінальны акорд конкурса прыгажосці “Міс Беларусь-2021”.
З пачатку месяца ў сталіцы Беларусі распачаўся шэраг мерапрыемстваў да святкавання Дня горада. Асноўнае свята адбудзецца 11–12 верасня. У суботу, 11 верасня, на пляцоўцы ля Палаца спорту гасцям свята добры настрой будуць дарыць удзельнікі музычнага моладзевага фестываля, сваю моц пакажуць у межах Міжнароднага турніра Minsk Open Cup 2021, а гарачыя спаборніцтвы на званне лепшага чакаюць ад пажарных. Гэтым часам на пляцоўцы ў Верхнім горадзе пройдзе XII Республіканскі фестываль нацыянальных культур і канцэрт класічнай музыкі. Адначасова будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі ў кожным раёне горада. Завершыцца свята яскравым піратэхнічным прадстаўленнем.
У межах святкавання Дня горада адбудзецца і традыцыйны Мінскі паўмарафон з забегамі на адзін з трох абраных варыянтаў дыстанцыі: 21,097 км, 10,55 км і 5,5 км.
З 10 па 12 верасня пройдуць святочныя мепрыемствы з нагоды 635-годдзя мястэчка Друя. У першы дзень свята адбудзецца адкрыццё выставы фотамастакоў Беларусі “Друя на ўскрайку зямлі”. Самымі яскравымі падзеямі ў асноўныя дні святкавання стане работа выставы абразоў “Помнікі хрысціянскага мастацтва” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры і канцэрт ансамбля званароў “Брацтва Паўліна Літасцівага”.
10 верасня ўпершыню Мінск прыме Фестываль робатаў, на якім можна будзе пабачыць 85 мадэляў з усяго свету. Гэта апошнія мадэлі робатаў з выстаў у Лас-Вегасе, Пекіне, Берліне, Мілане і Токіа. Наведвальнікі таксама пабачаць тэхнапрадстаўленні, якія будуць праходзіць кожныя 30 хвілін, і пратэсціруюць найноўшыя тэхналогіі віртуальнай рэальнасці.
У той жа дзень адбудзецца фінальны этап Нацыянальнага конкурса прыгажосці “Міс Беларусь-2021” і распачынае работу XXV Міжнародны тэатральны фестываль. У гэтым годзе юбілейны форум прысвячаецца 30-годдзю стварэння Саюза Незалежных дзяржаў і збярэ 22 тэатры з 7 краінаў: Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана.
Тым часам працягваецца прыём работ на конкурс фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”, падрыхтоўка да свята “Багач” і аднаго з самых яскравых мерапрыемстваў восені – “Журавы і журавіны Мёрскага края”.
Падрабязней пра падзеі чытайце в разделе События.
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....