Славутыя асобы Беларусі - знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў у рамках праекта “Бенефіс Знаўцы” раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам - нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а - Бенефіс Знаўцы. Скарочана - "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе - лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія - дэсерт! На экскурсію, прысвечаную 137-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы едзем разам з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы Аленай Ляшковіч. Бенефіс Знаўцы 13 ліпеня з Аленай Ляшковіч “Паэтычная старонка” па маршруце Мінск – Вязынка – Яхімоўшчына – Акопы.
Янка Купала
Пачнецца экскурсія з наведвання МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ ў Мінску. Музей быў заснаваны ў 1945 годзе і ў першы дзень яго працы, гасцей сустрэла жонка пісьменніка Уладзіслава Луцэвіч, першы дырэктар музея. На месцы, дзе зараз знаходзіцца музей, раней была хата Янкі Купалы, дзе ен жыў каля 14 гадоў. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны дом сгарэў, а у 1959 годзе на гэтым месцы быў пабудаваны будынак музея. У экспазіцыі музея сабрана столькі дакументаў, асабістых рэчаў і кніг, што па іх можна прасачыць ўсе этапы жыцця Янкі Купалы. Не будзе памылкай сказаць, што музей Янкі Купалы адзін з самых сучасных музеяў нашай краіны – менавіта тут упершыню ў экспазіцыі беларускага музея з'явіліся новыя тыпы мультымедыйных сістэм, напрыклад, праекцыйная музейная экспазіцыя з дэманстрацыяй відэакліпаў у фармаце 3D.
Вязынка - месца нараджэння паэта
Далей едзем да месца нараджэння будучага паэта – у ВЯЗЫНКУ. Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч пачаў пісаць вершы. Рэчка, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы з’яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту… У сенцах і пакоі, дзе жыла сям’я Луцэвічаў узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў.
Нас сустракаюць у Вязынцы
Самыя маляўнічыя краявіды Беларусі
Пасля экскурсіі запрашаем на “ВЯЧОРКІ” – даўні звычай, які так любіў Янка Купала. Вы зможаце развучыць народныя песні і танцы пачатку 20 стагоддзя, паўдзельнічаць у народных гульнях, пачаставацца травяной гарбатай…
ВЯЧОРКІ - падчас экскурсіі
Майстар-клас падчас экскурсіі
У ЯХІМОЎШЧЫНЕ адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з’явіліся выдатныя вершы, што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы “Жалейка”. Сярод якіх “А хто там ідзе?”, “Не дайце згінуць песняру”, “Воля”, “З песень нядолі”…
Яхімоўшчына
Гарбата ў доме Купалы ў Яхімоўшчыне
Старажытныя будынкі гэтай вёскі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу. У доме, дзе раней азін з пакояў займаў паэт, створаны музей. Гэта адзінае “гняздо” пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі.
Акопы
АКОПЫ – месца, дзе Янка Купала нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург. Тут з’явіліся паэмы “Бандароўна”, “Яна і я”, “Магіла льва”, знакамітая п’еса “Паўлінка” і інш.
Малады Купала
На падыходзе да музея наведвальнікаў сустракае помнік “Малады Купала”. Экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з лагойскім перыядам творчасці Янкі Купалы і раскрывае значэнне Купалавых шэдэўраў для будучых пакаленняў…
Самыя маляўнічыя краявіды Беларусі у самую сярэдзіну лета ад самаго лепшага знаўцы творчасці Янкі Купалы – Алены Ляшковіч!
Статьи
Разнообразие памятников оборонительной, культовой и усадебной архитектуры достойно представляет богатое...
Статьи
Чего только не собрал в себе, как в драгоценную шкатулку, этот маршрут! Храмы разных конфессий, замки, старинные...
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10202
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8664
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6485
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4483