Палескія гісторыі ад польскай журналісткі Малгажаты Шэйнэрт

Автор: Юлия Барило

Некалькі гадоў таму польская журналістка, майстар рэпартажу Малгажата Шэйнэрт адправілася ў доўгую вандроўку па Беларускім Палессі. Яна шукала сляды затопленай Пінскай флатыліі і легендарнага Герадотавага мора, размаўляла з палешукамі і наведвала музеі. Ёй расказалі столькі цікавага, што атрымалася кніга «Насыпаць горы. Палескія гісторыі». Мы выбралі некалькі займальных фактаў пра Палессе з кнігі польскага аўтара.

Пераклад Бібліі на палескую гаворку

Фёдар Данілавіч Клімчук нарадзіўся перад Другой сусветнай вайной у палескай вёсцы Сіманавічы, адкуль паходзілі і ўсе яго сваякі. Ён скончыў маленькую школу ў вёсцы, паступіў у педагагічны інстытут у Пінску і стаў вучыць дзяцей. З часам у яго з’явілася цікавасць да вясковых песень, выразаў, і ён пачаў іх збіраць.

У палескіх вёсках нават зараз можна пачуць гаворку, якую не зразумее беларус з другіх куткоў краіны, некалькі дзесяцігоддзяў таму гэтая мова выкарыстоўвалася значна часцей. У часы маладосці Фёдара Клімчука ў Сіманавічах было трыста сорак хат. Калі памерлі яго бацькі, там заставалася каля 50 сямей. Нягледзячы на тое, што носьбітаў гэтай гаворкі заставалася ўсё меней, Фёдар вырашыў перакласці на яе Новы Запавет, хоць праца расцягнулася на шмат гадоў.

zavet.JPG

Гавораць, мова толькі тады мова, калі мае сваю Біблію. Да 2012 года Біблія была перакладзена на 1275 моў. Усяго зараз налічваецца 7000 моў, але колькасць іх вельмі хутка змяншаецца. Магчыма, што да канца XXI стагоддзя іх стане напалову менш. Ёсць шмат моў, якія дагэтуль ведаюць толькі каля дзесяці чалавек. На мове з вёскі Сыманавічы размаўляюць некалькі дзясяткаў чалавек, падобнымі мовамі карыстаюцца і ў другіх вёсках. Да і Фёдар Клімчук уратаваў заходнепалескі дыялект найлепшым з магчымых спосабаў.

Мона Ліза з кілбасы

У Моталі ёсць кілбасны цэх, у якім абсталявана зала для гасцей, і сустракаюць іх там вельмі незвычайным экспанатам. Акрамя прыгожых, але звычайных карцін і дыпломаў, там ёсць і ўласная копія Моны Лізы, зробленая з… кілбасы. Як гаворыцца, які прадукт быў, з таго і тварылі. 

mona lisa.jpg

Па памерах карціна большая за арыгінал. Валасы зроблены з вэнджанай ялавічыны тоненькай нарэзкі, убор – з цямнейшай ялавічынкі, лямоўка – са свінінкі, дзе-нідзе сустракаецца і кракаўская, яна здалёк выглядае як матэрыял у кропачкі. Увогуле, Мона Ліза стала амаль рэкламным шчытом мотальскай прадукцыі. Ручкі зрабілі з кураціны, а для фону выкарысталі сала.

Экспедыцыя Луізы Бойд

У 1930-х гадах на Палессе прыехала вядомая вандроўніца і даследчыца, багатая амерыканка Луіза Бойд. Яна сустракалася з каралём Вялікабрытаніі Георгам V, бывала ў палярных экспедыцыях, дзе рабіла фотаздымкі ў абдымках белага мядзведзя (забітага, канешне). А пазней набыла старыя палескія карты і адправілася на машыне вывучаць наш край. Яна спынялася ў пінскіх гатэлях, якіх налічвалася больш за дзесяць, шукала майстроў, якія маглі адрамантаваць яе «пакард», пашкоджаны на палескім бездарожжы, і фатаграфавала мясцовых жыхароў. У 1934 годзе на самай ажыўленай дарозе Бойд налічыла пяцьдзясят пешых, восемдзесят дзве фурманкі і пяць веласіпедаў. А выгляд машыны, якой кіраваў яе шафёр, пужаў як мясцовых людзей, так і жывёл.

kudriczi_boyd5.jpg

Фото по тексту Луизы Арнер Бойд, 1934 год.jpg

inx960x640.jpg

Былі і месцы, куды на машыне даехаць не атрымоўвалася. Таму амерыканка арандавала лодку і адправілася па рэках і балотах у вядомую і зараз вёску Кудрычы. Жанчына была вельмі ўзрушаная, калі яе, невядомую замежніцу, адна з сямей выйшла сустракаць з хлебам і соллю. І зараз можна паглядзець фотаздымкі, якія амерыканка зрабіла ў глухіх палескіх вёсках амаль сто гадоў таму.

Магіла Авідыя

Latin_Poet_Ovid.jpg

Некаторыя навукоўцы ўпэўнены, што сусветна вядомы паэт Авідый, які стварыў не менш вядомыя паэмы «Метамарфозы» і «Навука кахання», пахаваны на Палессі.

Кажуць, калі яго выгналі з Рыму (нялёгкім быў лёс старажытнарымскіх паэтаў), Авідый дайшоў да нашых краёў і мусіў спачыць у кургане паблізу вусця Цны ля Прыпяці. Гэта месца знаходзіцца недалёка ад Кажан-Гарадка. Але версія вельмі недакладная, бо ў большасці крыніц месцам яго пахавання ўсё ж значацца Томы, у боку Канстанцыі, дзе яму нават устаноўлены помнік.

Дзённікі пана

У вёсцы Пярковічы Драгічынскага раёна захавалася сядзіба, якая належала роду Віславухаў. Стары здымак будынку шмат гадоў захоўвалі апошнія ўладальнікі Пярковіч Станіслаў Віславух і ягожонка Ганна, якія пасля 1920 году жылі ў Вроцлаве. Напрыканцы жыцця Станіслаў запісаў дарагія яму ўспаміны аб былым жыцці ў Пярковічах, атрымаліся не гістарычныя сухія факты, а цікавыя жыццёвыя гісторыі.

Напрыклад, калі пачалася Першая сусветная вайна, вёска апусцела. Сяляне беглі ад вайны, многія загінулі. Не засталося нікога, хто мог бы працаваць у сядзібе. Таму паны з усім спраўляліся самі. Калі выпадала ўбачыць фурманку з чалавекам, усе здзіўляліся.

Станіславу ў 1917 годзе было 17 гадоў. Ён жыў у Пярковічах з бацькам і братамі, а маці і сёстры з’ехалі хавацца ў Кіеў. 1917-ы запомніўся тым, што сям’я набыла цялятка жаночага полу, а яшчэ купленным парсюком, якога адкармілі да 30 кг, а ён здох ад хваробы. Хацелі зварыць мыла, але як пачалі, да катла дабраліся вызваленыя рускія палонныя і ўсё скралі.

У 1919-м у сядзібу прыйшлі бальшавікі, дакладней, прыехалі на сялянскіх санях. Сыны прадставіліся лакеямі, а гаспадар сядзібы хаваўся ў парку. У 1920-м заставацца ўжо было небяспечна, прыйшлося ўцякаць. З тых часоў Віславухі жылі ў Польшчы.



Смотрите также

Статьи
Бескрайние болота и другой язык. В чем уникальность белорусского Полесья?

Полешуки и их жизнь своей неповторимостью уже давно притягивают

Статьи
10 экскурсий, на которых должен побывать каждый белорус!

Существует ли какой-то экскурсионный «минимум», который

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые