Палітык Зміцер Жылуновіч і паэт Цішка Гартны: розныя ролі адной асобы

Автор: Юлия Барило

05.07.2017

У Зміцера Жылуновіча было неверагодна шмат розных псеўданімаў: Авадзень, Беларус, Мужык, Сымон Гляк, Зета і самы вядомы з іх – Цішка Гартны. У 2017-м споўнілася 130 год з часу нараджэння таленавітага пісьменніка і актыўнага грамадскага дзеяча, а мы ўспамінаем асноўныя моманты з яго жыцця.

Зміцер Жылуновіч нарадзіўся ў 1887 годзе ў Капылі ў сялянскай сям’і. У яго бацькоў не было ні каня, ні каровы, ні ўласнай зямлі. Бацька Зміцера працаваў гарбаром, а маці была падзёншчыцай. Ужо з дзяцінства пачаў працаваць і хлопец: то ў гарбарнай майстэрні, то пастухом. 

hartny121104_2 (1).jpg

Чытаць Зміцер навучыўся ад бацькі. Хлопец так зацікавіўся вучобай, што да яго нават запрашалі хатніх настаўнікаў, «дарэктароў». Ён прачытаў ад коркі да коркі ўсе нешматлікія кнігі, што былі дома. А потым стаў актыўным чытачом мясцовай бібліятэкі. Летам, выгнаўшы скаціну на пашу, ён без перапынку чытаў Някрасава, Чэхава, Талстога, Горкага і другіх аўтараў. Навучанне хлопчыку давалася лёгка, і ва ўзросце 15 гадоў ён паступіў у капыльскае двухкласнае вучылішча.

У 1904 годзе 17-гадовы Жылуновіч упершыню трапіў на мітынг сацыял-дэмакратаў, і так захапіўся іх дзейнасцю, што стаў сябрам арганізацыіі. Ён карыстаецца іх бібліятэкай, знаёміцца з актывістамі, прымае ўдзел у рэвалюцыйных дзеяннях, а ў 1906-м уваходзіць у камітэт сацыял-дэмакратычнай партыі і адказвае за асветніцкую работу сярод моладзі. Гэта дзейнасць выклікае цікаўнасць да яго асобы, асабліва ў мясцовай паліцыі, бо калі ў гэтым жа годзе ён спрабуе паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, дзе каля 20 гадоў таму вучыўся Якуб Колас, Жылуновіча не бяруць праз «палітычную ненадзейнасць». 

get_img.jpgНягледзячы на няўдалае паступленне, Жылуновіч займаецца самаадукацыяй, пачынае пісаць вершы, у большасці на рускай мове, і нават адпраўляецца ў Кіеў з надзеяй апублікаваць свае творы. Але яго творчасць цалкам мяняе ракурс з таго моманту, як у 1908 годзе яму ў рукі трапляе беларускамоўная «Наша Ніва». Паэта так здзіўляе яе даступнасць і блізкасць да навакольнага жыцця, што ён вырашае пісаць па- беларуску, і ў яго з’яўляецца мара пазнаёміцца з нашаніўскай рэдакцыяй. З першай палучкі Жылуновіч пачынае выпісваць газету і кожную нядзелю збіраецца з сябрамі, каб яе пачытаць. Ужо праз год яго беларускамоўны верш «Бяздольны» надрукаваны ў «Нашай Ніве».

З таго часу творы Жылуновіча з’яўляюцца ў кожным нумары газеты, і падпісваецца паэт ужо як Цішка Гартны. Хутка Зміцер выпраўляецца ў Вільню, кааб пазнаёміцца з нашаніўцамі. Ён марыць уладкавацца на працу ў рэдакцыю, але на месцы разумее, што гэта немагчыма, у асноўным праз недахоп належнай адукацыі. Таму Цішка Гартны вырашае вандраваць, асабліва па месцах з гарбарскай прамысловасцю і знаёміцца з жыццём гарбароў. Так, у пошуках працы і ўражанняў Зміцер пабываў у шматлікіх гарадах Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі. А ў 1913 годзе ён спыняецца ў Санкт-Пецярбурзе і пачынае працаваць на заводзе «Вулкан». 

У 1917 годзе Жылуновіч збліжаецца з Беларускай сацыялістычнай грамадой, становіцца адным з яе лідараў і прымае актыўны ўдзел у Лютаўскай рэвалюцыі. З гэтага часу для Жылуновіча пачынаецца вельмі актыўнае дзесяцігоддзе як у грамадска-палітычнай дзейнасці, так і ў літаратурнай.

Жылуновіч становіцца сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР, рэдагуе газету на беларускай мове«Дзянніца». Пазней узначальвае Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і піша яго Маніфест, выпускае газету ў Харкаве «Красная заря». У 1921 годзе Зміцер Жылуновіч пераязджае ў Мінск, становіцца членам ЦВК БССР, працуе рэдактарам «Савецкай Беларусі» і часопіса«Полымя». Ён быў абраны акадэмікам Акадэміі навук і намеснікам народнага камісара асветы БССР.

Беларускі пісьменнік і публіцыст Ян Скрыган гаварыў, што Цішка Гартны і Зміцер Жылуновіч існавалі як быццам асобна. Цішка Гартны быў стройным, высокім, з пявучым голасам. Але ў ролі Зміцера Жылуновіча паэт ператвараўся ў строгага грузнага мужчыну з цяжкім позіркам, які прызвычаіўся, кааб яго слухаліся. Ва ўяўленні многіх сяброў Жылуновіч раздвойваўся на паэта і палітыка.

Менавіта ў 1920-я гады – на пачатку 1930-х выходзіць большасць яго зборнікаў. Гэта і п’есы «Хвалі жыццяі», і раман «Сокі цаліны», і апавяданні «Трэскі на хвалях», і, вядома, шматлікія зборнікі вершаў. Ён пісаў таксама аповесці, літаратурна-крытычныя артыкулы, пераклаў на беларускую мову раман «Апошні з удэге»Аляксандра Фадзеева і пачаў перакладаць «Мёртвыя душы» Гогаля.

zar3-wpx2n.jpg

Жыццё Жылуновіча цалкам змянілася, калі ў 1931 годзе ён быў выключаны з партыі з афіцыйнай фармулёўкай «за ўдзел у антыпартыйных групоўках і сувязь з фашысцкімі элементамі». Яго адправілі амаль што на «перавыхаванне» на мінскі завод імя Варашылава, і ён больш не займаў прыкметных пасад. Але Жылуновіч усё роўна заставаўся Цішкай Гартным, пісьменнікам і гісторыкам. У некаторых сваіх працах ён апісваў, як стваралася БССР, і яго погляд супярэчыў афіцыйнай гісторыі. Пачаўся пераслед Жылуновіча, і яго выключэнне з партыі аказалася толькі прэлюдыяй да далейшых дзеянняў. 

У 1936-1937 гадах, як і ў пачатку 1930-х, за краты трапілі дзясяткі беларускіх пісьменнікаў, сярод іх аказаўся і Зміцер Жылуновіч. Ім прыпісалі ўдзел у антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі, а Жылуновіча хацелі зрабіць яе кіраўніком. Асабліва на гэта паўплываў факт, што ранней пісьменнік быў актыўным лідарам БСГ.

У турме Жылуновіча катавалі, аказвалі на яго маральна-псіхалагічнае даўленне і выбівалі паказанні пра тое, што ёсць план падрыву БССР і рыхтуюцца тэракты. Ён доўга адмаўляўся ад абвінавачванняў. Але хутка яму прыгразілі, што калі не возьме віну на сябе, будуць арыштаваныя яго жонка і дачка-студэнтка, якія знаходзіліся ў Ленінградзе. Зміцер падпісаўся пад паказаннямі. Хаця, нягледзячы на гэта, жонку і дачку адправілі ў ссылку за сувязь з «ворагам народа», і калі ў дачкі атрымалася выжыць, лёс жонкі Жылуновіча невядомы.

zhylunovich.jpg

Пастаяннае псіхічнае напружанне сказалася на здароўі пісьменніка, у хуткім часе яго перавялі ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу. Там у 1937 годзе, ва ўзросце 50 гадоў, пісьменнік памёр. Ёсць версія, што ён скончыў жыццё самагубствам, але ўрачы бальніцы пацвярджаюць, што ён памёр ад цяжкай хранічнай хваробы лёгкіх, якая прагрэсіравала за час знаходжання ў турме. 

2016-04-21-3 9323.jpg

Сёння імем Жылуновіча названы дзве вуліцы: у Капылі і ў Мінску (акрамя гэтага, у прыгарадзе Мінска, у пасёлку Малы Трасцянец, ёсць вуліца Цішкі Гартнага). Устаноўлены памятныя дошкі на яго капыльскім доме, а таксама на будынку на перасячэнні вуліц Леніна і Карла Маркса ў Мінску, дзе ён жыў некаторы час. І галоўнае, нам засталіся яго творы, у якіх – адлюстраванне часу і яго думак.

hartny121104_12.jpg

Больш падрабязна азнаёміцца з біяграфіяй і творамі Цішкі Гартнага можна на сайце



Смотрите также

Статьи
Василь Быков: писатель, воин, депутат

19 июня 1924 года родился белорусский писатель Василий Быков. В день

Статьи
Бедность, болезни, безвестность — тернии Станислава Монюшко

5 мая 1819 года под Минском на свет появился Станислав Монюшко. Он

Статьи
Франтишек Богушевич: поэт, повстанец, патриот

21 марта белорусы празднуют день рождения великого поэта,

Статьи
На урок рисования к Язепу Дроздовичу в Минске…

В 1984 году Арсен Лис опубликовал замечательную книгу «Вечны

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые