У нядзелю, 26 лютага, з Полаччыны прыйшла сумная навiна – пайшоў з жыцця Iван Калiноўскi (05.01.1946 – 26.02.2023), Чалавек з вялiкай лiтары, сапраўдны прафесiянал, таленавiты экскурсавод i краязнаўца, наш паважаны калега i добры сябар.
Ён быў з таго першага пасляваеннага пакалення, якое з маленства адчувала прагу ведаў, жаданне знайсцi сваё месца, аддана працаваць на карысць людзям i годна служыць абранай на ўсё жыццё справе.
Iван Iванавiч нарадзiўся ў сялянскай сям’i ў вёсцы Ляхава Ушацкага раёна Вiцебскай вобласцi. Вучыўся ў вясковай школе, адкуль дзякуючы настаўнiцы геаграфii Валянцiне Iванаўне пачалося яго захапленне краязнаўствам, якое ён пранёс праз ўсё жыццё. Але перш чым ажыццявiць свае мары, яму, вясковаму хлопцу, выпала скончыць Полацкае медыцынскае вучылiшча, працаваць у розных медыцынскiх установах, прайсцi службу ў войску.
Тым часам па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Полацку, пачалi працаваць бюро падарожжаў i экскурсiй (БПіЭ), множылiся экскурсiйныя маршруты, адкрывалiся курсы падрыхтоўкi экскурсаводаў. Iван Калiноўскi таксама апынуўся ў “экскурсiйнай сям’i”. Ён хутка вылучыўся сярод калег сваiмi ведамi i адказным стаўленнем да гэтай цiкавай i важнай працы.
У 1980-я гады яго накiравалi у Ленiнградскую вышэйшую школу культуры, якая дала, па яго уласных ўспамiнах, фундаментальныя веды па культуралогii i пазнаёмiла з лепшымi прыкладамi экскурсiйнага асваення культурнай спадчыны краiны. Сёння ўжо са свечкай не знайсцi на ўсёй постсавецкай прасторы спецыялiстаў з такiм падмуркам ведаў у экскурсiйнай галiне!
Доўгi час Iван Iванавiч працаваў у Полацкiм бюро падарожжаў i экскурсiй, распрацоўваў маршруты, вучыў прафесійнаму майстэрству не адно пакаленне экскусраводаў.
У 1990-е гады – вельмi няпросты час, калi здавалася, што экскурсii больш нiкому не патрэбныя, – ён узначалiў Полацкае БПіЭ i зрабiў усё, каб яно працягвала сваю дзейнасць.
Нягледзячы на сваю занятасць, ён працягваў назапашваць веды.
Лёс узнагародзiў яго знаёмствам i сяброўствам з вядомымi краязнаўцамi Полаччыны Мiкалаем Манiсам i Вiктарам Карасёвым, якiя аказалi пэўны уплыў на фармiраванне тэматыкi яго даследванняў. Сярод распрацаваных Іванам Каліноўскім цiкавых новых маршрутаў па Вiцебшчыне з’явiлiся “Да духоўных святыняў”, “Падарожжа па Пастаўскай зямлi”, “Вайна 1812 года на Полаччыне”, “Лiтаратурнымi сцяжынкамi Прыдзвiння”, “Па слядах шляху з вараг у грэкi”. Гэтыя маршруты раскрываюць значныя гiстарычныя i культурныя пласты Полаччыны, Ушаччыны i Глыбоччыны, паказваюць жыццёвы i творчы шлях слынных творцаў: Васiля Быкава, Рыгора Барадулiна, Пятруся Броўкi i адкрываюць шматлiкiя iмёны землякоў – Iгната Буйнiцкага, Язэпа Драздовiча, Паўла Сухога i iншых.
Іван Каліноўскі пад час работы над турыстычным даведнікам “Полацкі раён”. Верасень 2013 года.
Ад экскурсiйнай справы да пiсьменнiцкай часам бывае адзiн крок. Нават тэкст агляднай экскурсii па Полацку Івана Іванавіча быў змястоўны і цікавы, як сапраўдная кнiга. А першы яго лiтаратурны твор “В краю Полоцком” (у сааўтарстве з Л. Снегiровай) быў надрукаваны у Маскве у 1985 годзе. У 2000-е гады з-пад яго пяра выйшла шмат навукова-папулярных выданняў i турыстычных даведнiкаў. Ён пiсаў тэксты для прыгожых фотаальбомаў, цесна супрацоўнiчаў з Нацыянальным агенцтвам па турызму, выдавецтвамi “Рыфтур”, “Беларусь” i “Вышэйшая школа”. Разам з настаўнiкамi Полацка распрацоўваў навучальны дапаможнiк “Полацказнаўства” для шостых класаў.
Кожны, хто быў на экскурсiях Iвана Калiноўскага, адчуў сапраўдны палёт яго думкi, прыгажосць мовы, прыклад сапраўднай любовi да сваёй Радзiмы. Здзiўлялi яго энцыклапедычныя веды, шырыня поглядаў, жыццёвая мудрасць i сцiпласць.
Яго адкрыты твар, добрая усмешка i словы, што кранаюць за сэрца, давалі экскурсантам адчуванне, быццам яны тут самыя жаданыя госцi i усё гэта для iх.
Нам, калегам i сябрам Івана Каліноўскага, пашчасцiла адчуваць яго падтрымку, спагаду i цяпло светлай душы.
Каля беларускага Стоунхенджа. Верасень 2013 года.
Iван Калiноўскi выхаваў цэлую пляяду экскурсаводаў для Полацка i Полаччыны i быў для сваiх навучэнцаў i калег тым арыентырам, на якi трэба раўняцца i цяпер.
Хочацца верыць, што справа, якой ён служыў, будзе жыць – хай светлая, высакародная душа Iвана Калiноўскага убачыць з зорных вышынь, як па яго маршрутах iдзе пазнаваць родны край беларуская моладзь…
Развiтанне з Iванам Калiноўскiм адбудзецца заўтра, 28 лютага, з 10 да 12 гадзiн у Пакроўскiм храме горада Полацка. Пахаваюць выбiтнага знаўцу Полацкай зямлi на вясковых могiлках вёскi Заазер’е, дзе прайшлi апошнiя гады яго жыцця.
Сябры, паплечнiкі i калегi
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9278
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4467
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3217
11 сентября. 85 лет Дому-музею Адама Мицкевича в Новогрудке
Это одна из главных достопримечательностей города.
Просмотров: 2696