Памёр даследчык Палесся Фёдар Клімчук

Автор: Аддзел інфармацыі

23.10.2018

22 кастрычніка на 84-м годзе жыцьця памёр Фёдар Клімчук — спэцыяліст па гісторыі й дыялекталогіі Палесься. Ён працаваў ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.

Клімчук — аўтар больш чым 200 працаў у галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, лексікаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.

klimchuk1.jpg

Апошнія паўгады Фёдар Клімчук цяжка хварэў, некалькі разоў ляжаў у лячэбні.

Больш за 13 гадоў Фёдар Клімчук працаваў над перакладам Новага Запавету на заходнепалескі дыялект.

zapavet.jpg




Самые популярные Самые обсуждаемые