Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 у Полацку.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (разам з Баршчэўскім і Тычынам).
Аўтар кніг прозы прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008). Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.
9 октября. Брестская церковная уния
Объединение на территории ВКЛ православной и католической церкви.
Просмотров: 17561
10 октября. Вильнюс стал литовским
Было подписано Соглашение о передаче Советским Союзом города Вильно и Виленской области Литве.
Просмотров: 11335
5 октября. Король Август III Саксонец
В этот день в 1733 году королем польским и великим князем литовским выбран Август, кюрфюст саксонский.
Просмотров: 6477
11 октября. Пилип (Филипп) Орлик
Украинский государственный деятель, гетман Правобережной Украины, писатель, неоднозначная и противоречивая фигура.
Просмотров: 4779