Дзякуючы яму паявіліся Біблія і Фаўст на беларускай мове. Васіль Сёмуха перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў.
Васіль Сёмуха пераклаў Біблію, Стары і Новы Запаветы на беларускую мову. З нямецкай перакладаў творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Гофмана, Грымельсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых; з польскай – Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю; з латышскай мовы – Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.
За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй», з'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі «Ордэн Трох Зорак».
Яму было 83 гады.
Васіль Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і лесніка. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....