На працягу беларускай гісторыі вельмі шмат айчынных “памятак мінулага” было знішчана з-за нядбайнасці. Гісторык, экскурсавод і краязнаўца Павел Каралёў прыдумаў свой варыянт захавання гістарычнай памяці.
“Мы знаходзім беларускія старажытнасці, аддаем іх на рэстаўрацыю, а пасля ладзім выставы, каб як мага больш людзей магло здзівіцца помнікам, атрымаць уражанні ад гістарычных адметнасцях, – распавядае пра праект яго аўтар. – Гісторыю Беларусі лепш зразумець, калі ты непасрэдна дакранаешся да рэчаў, якімі карысталіся нашыя продкі”.
Праект рэалізоўвацца ў гонар братоў Луцкевічаў, адных з лепшых збіральнікаў на нашых землях, людзей, якія прыклалі вялікія намаганні дзеля стварэння беларускай незалежнасці.
У калекцыю “Куфара старажытнасцяў” ўваходзяць старыя паштоўкі, фотаздымкі, квiткі і білеты (ёсць адзiн з подпiсам Тарашкевiча), аўтографы нашых класікаў.
Есць сярод рэдкіх прадметаў у праекце і татарскі кумган з Відзаў-Лаўчынскіх – гэта абрадавы посуд для амавення. Надзвычай рэдкі гістарычны прадмет для нашых земляў. На ім змешчана дата 1912 год. Вось такая своеасаблівая лямпа Аладзіна.
Асобнае месца займае ратаванне драўляных беларускiх абразоў. Многія з іх былі ў вельмі кепскім стане. Але з дапамогай неабыякавых беларусаў у праекце “Куфар старажытнасцяў” паўстала цэлая калекцыя, праведзена рэстаўрацыя твораў. І цяпер яна вандруе як перасоўная выстава “Нябёсная варта Беларусі”. Адметна, што некаторыя абразы экспануюцца ў ліштвах (аканіцах), якія таксама атрымалася зберагчы і аднавіць.
Быў уратаваны і ўнікальны абраз XVIII стагоддзя, які за савецкім часам дзесяцігоддзі выкарыстоўваўся ў якасці дошак, забітых у сцяну звычайнай хаты. Цяпер гэта адна з самых важных “вернутых каштоўнасцей” праекта. Была праведзена рэстаўрацыя помніка і ён экспануецца на выставах.
У калекцыi “Куфара старажытнасцяў” ёсць i самi куфары: вялiзныя драўляныя скрынi, якiя нашыя продкi выкарыстоўвалi як шафы, дзе захоўвалi рознае начынне, хатні “скарб”.
Павел Каралёў знайшоў і сапраўдны скарб царскіх манет, які быў перададзены навукоўцам. Цяпер ён захоўваецца ў Інстытуце гісторыі Беларускай Акадэміі навук. Узнагароджанне Паўлу не было выплачана. Але ён не сумуе з гэтай нагоды, радуецца, што манеты і іншыя рэчы не зніклі, не паехалі “на сметнік”, а зберагліся.
Праект “Куфар старажытасцяў” – гэта заява, што нельга знішчаць сваю гісторыю. Як пісаў Уладзімір Караткевіч: “Варты жалю той, хто не ведае былога, і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучыні”.
Запрашаем да супрацоўніцтва і агульнай працы дзеля ратавання беларускай спадчыны. Вы таксама можаце перадаць розныя рэчы (прадметы з гісторыяй) для захавання і папулярызацыі. Зберажом спадчыну разам! Далучайцеся да спраў праекта!
Запрашаем фундаратаў адукацыйных і культурніцкіх ініцыятыў падтрымаць праект “Куфар старажытнасцяў” Паўла Каралёва – гісторыка, экскурсавода, музейшчыка і краязнаўцы.
Музейны праект стараецца ўратаваць памяткі мінулага: старыя абразы, рэдкія кнігі, фотаздымкі – усё, што мае значэнне для беларускай гісторыі і культуры. Памяткі не проста выратоўваюцца, а пасля экспануюцца на выставах – для дарослых і дзяцей праводзяцца заняткі і лекцыі з паказам прадметаў старажытнасцяў. Ніхто з нас, беларусаў, не ўратуе спадчыну лепш. Далучайцеся да праекта “Куфар старажытнасцяў”!
Падпісацца на Тэлеграм-канал праекта можна тут.
Кантакты каардынатараў праекта: +375 29 7762435 ( Павел Каралёў), karaliou1982@gmail.com
Старонка у Фэйсбуку.
Старонка ў Інстаграм.
Лида
Лида по праву считается одним из древнейших городов Беларуси.
Просмотров: 12124
6 сентября. Станислав Август Понятовский
В этот день в 1764 году королем Речи Посполитой и Великим князем ВКЛ был избран Станислав Август Понятовский.
Просмотров: 8559
Камайский костел Святого Иоанна Крестителя
За свою 400-летнюю историю он ни разу не был закрыт, и функционировал даже в советское время.
Просмотров: 3972
7 сентября. Отель «Европа» в Минске
В этот день в 2007 году после реконструкции открылся минский отель «Европа».
Просмотров: 3529