Такая умоўная назва выставы Сяргея Плыткевіча, якая адкрылася 19 снежня ў барысаўскім касцёле Спаслання Святога Духа.
Трэба адразу адзначыць, што выставы ў касцёлах набываюць нейкае асаблівае гучанне. Настрой ствараецца пад час святочнай імшы, пасля запальвання 4 – Анёльскай – свечкі Адвенту, калі пасля словаў пра Бога пачынаецца гутарка пра творчасць, пра роль мастакоў у жыцці грамадства.
Барысаўскі касцёл – выдатнейшае месца, каб паказаць свае творчыя працы. Па-першае, ёсць пэўны сімвалізм: сам храм і яго ваколіцы вельмі прыгожа аздоблены. Ксёндз Аляксей, які пачынаў сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам знакамітага ксяндза Булькі ў Мосары, зрабіў у Барысаве сапраўдную “лялечку”. Па-другое, касцёл Спаслання Святога Духа – першы каталіцкі храм, які быў пабудаваны на барысаўская зямлі за апошнія дзвесці год! Як не падтымаць сваім талентам чалавека, які адраджае духоўнасць на нашай зямлі?
Выставачная зала ў касцёле не надта вялікая, не ўсе працы з выставы “Планета Беларусь” там маглі змясціцца, таму Сяргей Плыткевіч выбраў больш вузкую тэму – прырода Беларусі і яе каталіцкія храмы.
Разам з фотамастаком Ірэнай Гудзіеўскай, якая, дарэчы, была ініцыятарам гэтага выставачнага праекта, яны прадставілі наведвальнікам новую экспазіцыю.
Сяргей Плыткевіч правёў невялічкую экскурсію па выставачнай зале, расказаў цікавыя моманты пад час здымкаў храмаў і дзікай прыроды, адказаў на пытанні.
У будучым ксёндз Алексяй спадзяецца, што касцёл Спаслання Святога Духа будзе ўключаны ў турыстычныя маршруты. І не проста спадзяецца, а робіць для гэтага усё неабходнае. Але пра гэтыя цікавосткі мы раскажам у наступных публікацыях.
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....