Помнік Тадэвушу Касцюшку з’явіўся на беларускіх паштоўках

Автор: Отдел информации
2 3212

Выдавец і дызайнер Ігар Федасенка выпусціў дзве прыгожыя паштоўкі з выявамі помніка герою паўстання 1794 года, нацыянальнаму герою ЗША, Польшчы, Літвы і Беларусі, ганароваму грамадзяніну Францыі Тадэвушу Касцюшку.

2.jpeg

Першы ў Беларусі поўнафігурны помнік герою паўстання 1794 года быў адкрыты сёлета на тэрыторыі музея-сядзібы ў Марачоўшчыне.

Дарэчы, Ігар Федасенка выдаў яшчэ шэраг арыгінальных паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, Мерачоўшчыне і палацу Пуслоўскіх у Косаве.

Некалькі паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, музею-сядзібе і палацу Пуслоўскіх у Косаве выпусціла ТАА «Паліграфіка» з Брэста.

5.jpeg

6.jpeg

7.jpeg

8.jpeg

Кожная паштоўка выйшла з друку накладам 1000 асобнікаў. З адваротных бакоў паштовак напісана, хто такі Тадэвуш Касцюшка, а пра палац Пуслоўскіх згадваецца, што за казачны вобраз і раскошу яго называлі «рыцарскай мрояй».



Смотрите также

7 городов и местечек в Беларуси, которые смогли себя подать и привлечь туристов Статьи
7 городов и местечек в Беларуси, которые смогли себя подать и привлечь туристов

Они могли  затеряться среди множества других, но решили поработать над туристической привлекательностью и...

Как выглядит деревянная церковь, в которой крестили Тадеуша Костюшко Статьи
Как выглядит деревянная церковь, в которой крестили Тадеуша Костюшко

В Брестской области сохранились две деревянные церкви и часовня, построенные предками Андрея Тадеуша Бонавентура...

Касцюшка вярнуўся на Радзіму. У бронзе Статьи
Касцюшка вярнуўся на Радзіму. У бронзе

У маёнтку Марачоўшчына, дзе 4 лютага нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка, быў адкрыты помнік герою паўстання...