Прыпяць без вады. Што чакаць палешукам?

Автор: Сяргей Плыткевіч
Фото: аўтара
18 3179

Зімой 2020 года мы пачалі творча-турыстычны праект “Мора Герадота”.

Ідэя была ў тым, каб цікава прадставіць унікальны куточак роднай краіны, распрацаваць новыя турыстычныя маршруты, падрыхтаваць і выдаць фотаальбом пра раку Прыпяць і яе насельнікаў. Пакуль не ўсё задуманае атрымалася, але мы працягваем работу. І ў мінулыя выхадныя адбылася чарговая фотаэкспедыцыя “Мора Герадота – 2025”.

На гэты раз яна вельмі і вельмі адрознівалася ад усіх папярэдніх вандровак: у абалоне Прыпяці зусім няма вады. І мясцовыя жыхары кажуць, што такога стану ракі ў красавіку яны не памятаюць…

01 Припятский стан дубы в воде.jpg

Вось так дуброва ў ваколіцах гатэля “Прыпяцкі стан” выглядала ў мінулым годзе.

02-1 _I3A7532.webp

А так зараз.

03 _I3A7355.webp

Івы селета.

04 Припятский стан сухие ивы.jpg

І такія ж дрэвы чатыры гады таму.

05 2024-03-02-3 AJ3I8215.webp

Турыстычны комплекс “Прыпяцкі стан” пабудаваны на месцы панскай сядзібы, побач з якой раслі гэтыя івы. Здымак мінулагодні.

06 _I3A7335.webp

І тыя ж дрэвы цяпер.

7 Припятский стан во время разлива.jpg

Калі я рэкламаваў нашу сёлетнюю вандроўку, то змяшчаў такія здымкі.

8 Припятский стан излучины реки.jpg

Зараз рабіць панарамныя здымкі ў Столінскім раёне забаронена, таму паказаць, як выглядае абалона Прыпяці, немагчыма. Але параўноўваць з зямлі можна.

9 Припятский стан пойма.jpg

2024 год.

10 A29V2548.webp

І амаль тое ж самае месца сёлета.

11 2021-05-07-2 AJ3I6518.webp

2021 год.

12 _I3A5547.webp

І абалона Прыпяці цяпер. Можаце ўявіць, што ў красавіку мінулага года мы на маторнай лодцы праплывалі над гэтым паваленым дубам?

13 _I3A7557-1.webp

Але фатографы – народ аптымістычны. І ў нашым калектыве ўдзельнікі былі незвычайнымі, якія самі могуць зацікавіць, каго хочаш.

14 _I3A5665.webp

Героем першага вечара быў Сяргей Мілюхін – не толькі цудоўны фатограф, журналіст, аўтар кнігі вандраванняў, пчаляр, але і выканаўца бардаўскіх песняў.

А на другі дзень мы спецыяльна зрабілі такую праграму, каб акцэнтаваць увагу на незвычайнасці Палесся.

15 _I3A6191-1.webp

У Рэмельскім сельскім цэнтры культуры і адпачынку нас сустракалі юныя артысты.

16 _I3A6154.webp

17 _I3A6008.webp

У Цярэблічскім цэнтры драўлянай скульптуры адбылася сустрэча са знакамітым майстрам Іванам Філіпавічам Супрунчыкам.

18 _I3A6562-1.webp

Яго творчасць, яго манера распавядаць настолькі ўразілі некаторых удзельнікаў экспедыцыі, што яны вырашылі зрабіць з ім асабістыя фотапраекты.

19 _I3A6478.webp

Можаце паверыць, што гэтыя мастацкія творы Іван Філіпавіч зрабіў пры дапамозе толькі сякеры?

20 _I3A6620.webp

У цэнтры драўлянай скульптуры мноства экспанатаў, я акцэнтую вашу ўвагу на вачах жанчыны, якія перадаюць жах вайны.

21 _I3A6659.webp

…Зусім іншы настрой быў у мочульскіх жанчын.

22 _I3A6737.webp

Удзельніцы народнага клуба гумару і песні “Моства” прадэманстравалі абрад “Гуканне вясны”, паказалі народныя паляшуцкія гульні.

23 _I3A6799.webp

24 _I3A6907-1.webp

Сярод удзельнікаў нашай экспедыцыі была Ларыса Заверач – кіраўнік мадэльнай студыі і тэатра моды “Рэальны узрост”.

25 _I3A6957.webp

Зразумела, што паміж творчымі людзьмі адбыўся дыялог, які закончыўся агульным здымкам.

26 _I3A7199.webp

А мы паехалі далей па дарозе праз Альманскія балоты.

27 _I3A7280-1.webp

Былі здымкі мадэляў, сустрэчы з дзікімі жывёламі і птушкамі.

28 A29V2516.webp

У нядзелю раніцай вандравалі па заказніку “Сярэдняя Прыпяць”.

30 _I3A7506.webp

Зноў былі сімвалічныя кадры, якія перадавалі сучасны стан абалоны ракі.

31 _I3A7466.webp

Але мне хочацца завяршыць фотарэпартаж з аптымістычным настроем.

32 _I3A7590.webp

Давід-Гарадок, вербная нядзеля. Кветкі абрыкоса вытрымалі снег і халоднае надвор’е. Ёсць надзея, што плады на дрэвах будуць…



Смотрите также

Туристический комплекс «Припятский стан» Инфраструктура
Туристический комплекс «Припятский стан»

В необычный туристический комплекс на территории ландшафтного заказника «Средняя Припять» единственный путь – по воде....

Республиканский заказник «Ольманские болота» Инфраструктура
Республиканский заказник «Ольманские болота»

Ландшафтный заказник «Ольманские болота» площадью 94 219 га является одной из самых больших особо охраняемых природных...

Республиканский заказник «Средняя Припять» Инфраструктура
Республиканский заказник «Средняя Припять»

Площадь ландшафтного заказника «Средняя Припять» составляет 93 062,15 га, что делает его одной из самых больших особо...