Палац Сапегаў у Ружанах не аднойчы быў зоркай кіно. Тут здымалі тры фільмы: “Я родам з дзяцінства” (1966 г., кінастудыя “Беларусьфільм”), “Песня пра Маншук” (1969 г., кінастудыя “Казахфільм”) і “Хлеб пахне порахам” (1974 г., кінастудыя “Беларусьфільм”). Гэтыя фільмы даюць нам магчымасць пабачыць, як выглядаў палац тады, якія змены адбыліся з ім за гэты час, а таксама дакрануцца да біяграфій знакамітых людзей, якія удзельнічалі ў здымках.
Першым у гэтым шэрагу знакамітасцей мы ўзгадаем Віктара Турава – кінарэжыёра, народнага артыста Беларусі і СССР. У 1994 г., калі адзначалі 100-годдзе кінематаграфіі, дыпломная работа Віктара Турава – фільм “Праз могілкі” – рашэннем ЮНЭСКА была унесена ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету (гэты фільм да Ружанаў адносін не мае, ён здымаўся у Навагрудку). У 1995 годзе Віктар Тураў быў уключаны ЮНЕСКА ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
Фільм “Я родам з дзяцінства” стаў дэбютам Віктара Турава на вялікім экране. Сцэнарый напісаў Генадзь Шпалікаў (ён жа – аўтар сцэнарыя "Я шагаю по Москве"). У фільме здымаліся Ніна Ургант (бабуля вядомага шоумэна Івана Урганта), Валеры Зубараў (тады яшчэ падлетак) і Уладзімір Высоцкі. У 1965 годзе Высоцкі яшчэ не быў вельмі папулярным. Яго зорка толькі пачынала узыходзіць. Ролю танкіста Валодзі сам У. Высоцкі лічыў сваёй першай сур'ёзнай работай у кіно.
Некалькі эпізодаў стужкі "Я родам з дзяцінства" па зацверджанаму на кінастудыі “Беларусьфільм” плану павінны былі здымаць у Ружанах з 30 жніўня да 21 верасня 1965 г. А жылі члены групы ў Слоніме. Па ўспамінах Віктара Турава, у гэтых эпізодах У. Высоцкі не быў заняты, але прыязджаў у Ружаны, каб канчаткова вызначыцца з грымам, касцюмам і іншымі пытаннямі.
Галоўны корпус палаца і кадр з фільма “Я родам з дзяцінства”Менавіта ў гэтым фільме ўпершыню з шырокага экрана прагучалі песні Высоцкага. Калі Віктар Тураў пазнаёміўся з акторам і пачуў, як той спявае, вырашыў уключыць іх у свой фільм. Непасрэдна для стужкі былі напісаны дзве песні “В холода, в холода” і “Высота”. У фільм увайшла песня “Братские могилы” (у выкананні Марка Бернеса) і фрагмент “Песни о звездах”.
Уяздная брама з правым флігелем. Кадр з фільма “Я родам з дзяцінства” і фота 2005 годаВыканаўца ролі Капітана Барыс Сівіцкі ўзгадваў, што менавіта ў Ружанах ў драўляным будынку клуба з нейкай незвычайнай акустыкай Высоцкі запісаў 26 песень. На запісе прысутнічалі Тураў, Княжынскі і яшчэ некалькі чалавек, а вёў запіс гукааператар Бакк.
Кадр з фільма “Я родам з дзяцінства” і сучасны выгляд каланады з правага боку ад галоўнага корпусаЗапіс адбыўся 13 верасня – і Высоцкі спяваў не для фільма, а тыя песні, якія былі ім напісаны раней (3). Па другой версіі, гэты шырокі запіс быў зроблены ў Мінску (4). Вось якія песні былі запісаны:
У масоўцы здымаліся мясцовыя жыхары.
У 1967 годзе фільм "Я родам з дзяцінства" на кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы быў адзначаны прэміяй за лепшую рэжысерскую працу, а Ніна Ургант атрымала прэмію за лепшую жаночую ролю.
Дзіўна, але тады ў Беларусі даволі холадна аднесліся да фільма, у газеце “Літаратура і мастацтва” надрукавалі крытычны артыкул. Справа ў тым, што на той момант Віктар Тураў першым паказаў вайну не ў звыклым гераічным плане, а праз эмоцыі дзяцей і лёсы людзей, якія чакалі з фронта сваіх блізкіх, праз трагедыі, якія прынесла вайна. З цягам часу адносіны да фільма змяніліся. Цяпер беларускія крытыкі лічаць яго лепшым за ўсю гісторыю айчыннага кінематографа.
Наступным разам кіно здымалі ў Ружанах у 1969 годзе. Фільм “Песня пра Маншук” кінастудыі “Казахфільм” расказвае пра подзвіг Маншук Маметавай – першай казахскай жынчыны, якой было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Ружанскі палац Сапегаў з’яўляецца на 59-й хвіліне фільма, і прысутнічае да канца стужкі. Палац у фільме ахутаны клубамі дыма, там-сям у руінах адбываюцца выбухі, на фоне галоўнага корпуса ездзіць танк.
Сцэнар напісаў Андрэй Канчалоўскі. Гэта цяпер яго імя вядома ўсім аматарам кіно, у яго паслужным спісе шмат узнагарод, а тады А. Канчалоўскі толькі пачынаў сваё ўзыходжанне на вяршыню кінаалімпа.
Галоўную ролю ў фільме сыграла яго жонка – Наталля Арынбасарава. Сцэнар фільма стаў фактычна развітальным падарункам Андрэя Канчалоўскага для Наталлі, з якой яны пражылі разам 5 гадоў. У шлюбе нарадзіўся сын Ягор.
У галоўнай мужчынскай ролі – разведчыка лейтэнанта Валянціна Яжова – зняўся брат А. Канчалоўскага – Мікіта Міхалкоў. Апошнія сцэны фільма здымаліся таксама ў Ружанах, у руінах палаца Сапегаў. Да смяротна параненай Маншук прарываецца Яжоў, гераіня памірае ў яго на руках.
Кадр з фільма “Песня пра Маншук”, зроблены ў руінах палаца: Мікіта Міхалкоў і Наталля Арынбасарава
Прэм’ера фільма адбылася ў Маскве ў 1970 годзе. Тады ўпершыню за ўсю гісторыю савецкага кінематографа была арганізавана персанальная прэс-канферэнцыя Наталлі Арынбасаравай ў прамым эфіры. Фільм атрымаў некалькі узнагродаў. За ролю Маншук актрыса павінна была атрымаць Дзяржаўную прэмію СССР, але тады з Казахстана не прыслалі неабходныя дакументы…
У 1973 годзе ў Ружанах здымалі фільм “Хлеб пахне порахам” па аповесці Івана Шамякіна “Эшалон у Германію”. У фільме паказаны падзеі 1918 года, калі бальшавікі па ўмовах Брэсцкай мірнай дамовы адсылаюць некалькі эшалонаў з хлебам для расійскіх ваеннапалонных у Германію. У фільме палац Сапегаў стаў месцам, дзе утрымліваліся палонныя.
Галоўныя ролі выканалі вядомыя акторы: Уладзімір Самойлаў (Даніла Івашчанка) і Сяргей Сазонцьеў (прапаршчык Лукашэвіч). У эпізодах здымаўся Міхаіл Какшэнаў.
У 1974 годзе на VII Усесаюзным кінафестывалі ў Баку фільму далі дыплом, але шырокай вядомасці ён не атрымаў.
Сёння ў Ружанах няма ніякіх памятных знакаў, звязаных са здымкамі фільмаў і тымі славутымі асобамі, якія прымалі ў іх удзел. Можа, надыйшоў час закласці алею знакамітасцей у цэнтры мястэчка, усталяваць інфармацыйныя стэнды з фотаздымкамі? А яшчэ было б някепска прысесці ў гарадскім скверы на памятную лаўку і, скарыстаўшыся QR-кодам, паглядзець фрагменты з фільмаў, дзе ёсць палац Сапегаў, паслухаць песні Уладзіміра Высоцкага, напісаныя для фільма “Я родам з дзяцінства”. Тое ж самае можно было б зрабіць і ў мясцовай кавярні.
А пакуль можна прыехаць у Ружаны на экскурсію разам з туркампаніяй “Віаполь”, каб даведацца пра даўнюю гісторыю мястэчка і яго уладальнікаў…
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....