Самае дарагое, што мы маем – гэта час. Гадзіны, хвіліны і секунды ляцяць незаўважна хутка. Часцей за ўсё мы нават не паспяваем пасмакаваць моманты. Заўсёды кудысьці спяшаемся, бо трэба бегчы і няма калі прыпыніцца. Хтосьці скажа, што трэба спяшацца, каб зрабіць больш. Мне думаецца крыху інакш.
Бываюць такія дні, моманты і людзі, час развітання з якімі хочацца адцягнуць, нават калі вы ледзь знаёмыя. Дзякуючы Чырвонаборскай школе фатаграфіі я сустрэла такіх людзей: цікавых, таленавітых, яскравых, шчаслівых, добрых і шчырых. Мне пашанцавала не толькі пазнаёміцца з імі, але і папрацаваць, павучыцца ў іх і абмяняцца вопытам.
Нашу школу фатаграфіі мы жартаўліва называлі дзіцячым лагерам. Таму, напэўна, часта збіраліся ўдзень, каб пагуляць у “гарачую бульбу”, бо некалькі ўдараў па галаве вельмі спрыяюць добрай рабоце. Дакладна атрымаюцца выключныя кадры. Увогуле мы заўсёды імкнуліся збірацца і праводзіць больш часу разам. Прыемна, калі побач з табой неабыякавыя людзі і аднадумцы.
Але быў адзін дзень, які стаў для мяне асаблівым і, думаю, самым важным. Да нас прыехаў цудоўны чалавек і таленавіты фатограф – Валерый Вядрэнка. Ён займаецца фатаграфіяй архітэктуры і фотапластыкай. Дарэчы, такі накірунак у фатаграфіі стаў для мяне сапраўдным адкрыццём. Гэта вялікае мастацтва, прасякнутае асаблівай філасофіяй.
26 жніўня мы выправіліся здымаць помнікі архітэктуры. Немагчыма апісаць, што я адчуваю, калі работаю з такім матэрыялам. Напэўна нешта падобнае адбываецца, і калі раблю партрэты. На душы становіцца цёпла і лёгка. Няма ніякага напружання, а ў галаве імрояцца розныя думкі.
Толькі ты і архітэктура. Будынак з вялікай гісторыяй, якую ён гатовы расказаць табе менавіта зараз. Ён – разгорнутая кніга, толькі чытай.
Вось некалькі здымкаў, якія я зрабіла падчас нашай вандроўкі па мясцінах з цікавымі помнікамі архітэктуры. Асвея, Росіца, Вопытная, Сар'я.
Мой самы першы здымак. Хацелася перадаць адметнасць, магутнасць, старажытнасць гэтага будынка і ў той жа час аддаленасць яго ад нас.
А гэта адлюстраванне я бачу, як карціну, дзе ўсё на сваіх месцах.
Мне здаецца, што ўсе мае здымкі зроблены ў адным стылі. Падалося, што гэта сфакусіруе ўвагу на самым важным. Магчыма менавіта так будуць бачныя акценты і самыя важныя часткі.
Я лічу, што гэтая серыя атрымалася больш філасофскай і глыбокай за мае ранейшыя працы. Хацелася зрабіць так, каб чалавек змог спыніць свой позірк і глыбей задумацца пра прыхаваны сэнс гэтага кадра і пра тое, што ідзе за ім, ці ёсць працяг гісторыі?
Яшчэ адзін з маіх здымкаў.
А вось самы любімы і, магчыма, самы містычны і быццам зачараваны здымак з усёй серыі. Я адчувала поўнае яднанне з будынкам, як бы дзіўна гэта ні гучала.
Кадр, які для мяне вельмі дарагі.
Скажу шчыра, што гэты дзень павярнуў маё жыццё ў лепшы бок.
Пасля размовы з Валерыем я яшчэ больш пераканалася, што іду ў правільным накірунку, і мой мастацкі погляд на фота разумеюць і адчуваюць людзі. А значыць, трэба працягваць работаць над сабой і над сваім узроўнем фотамайстэрства. Усё яшчэ наперадзе, бо фатаграфія – маё жыццё. Гэта не проста настройка камеры ці націсканне кнопкі. Кожны здымак праходзіць праз душу і сэрца. Ён застаецца ва ўспамінах назаўжды.
14 августа. Кревская уния
В этот день в 1385 году была заключена Кревская уния.
Просмотров: 15754
«Песня про зубра»
Настоящее название этой поэмы: «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis», что в переводе с латыни звучит так – «Песнь о мощи, дикости зубра и охоте на него».
Просмотров: 14615
17 августа. Ян Собеский
В этот день в 1629 году родился Ян Собеский, великий князь литовский и король польский.
Просмотров: 8793
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8788