У апошні дзень адыходзячага года кожнаму хочацца спадзявацца, што наступны будзе лепшым, што здзейсняцца праекты, якія не ўдавалася рэалізаваць раней. Вядома, што поспех у любой справе вельмі залежыць ад настрою тых людзей, якія ёю займаюцца.
Мы вырашылі ад імя “Планеты Беларусь” даслаць самае сардэчнае віншаванне для ўсіх сваіх сяброў.
Вось малюсенькая рачулка ў Краснаборскай пушчы. Бачыце, як яна намалявала зімовыя контуры паўночнай Беларусі?
А гэта выспа-сэрца на возеры Усая ў Ушачскім раёне. Здымак зроблены 26 сакавіка мінулага года.
У Беларусі некалькі азёраў з сардэчнымі выспамі, але самае ідэальнае сэрца на возеры Усая.
Вось так выспа выглядала 1 красавіка 2019 года. Лёд на возеры амаль растаяў.
27 сакавіка 2021 года.
5 мая 2018 года.
18 кастрычніка 2020 года.
Не заўсёды мне шанцавала з надвор’ем, бывала, спецыяльна пад яго падстройваешся, прыязджаеш да возера, а неба ўжо шэрае…
Але і ў такіх умовах можна знайсці штосьці прыгожае. 6 снежня 2018 года – выспа нібы прабіваецца срозь ледзяныя таросы.
22 лістапада 2019 года – позняй восенню сонца бывае рэдка ў нашых мясцінах.
7 снежня 2020 года – возера не замерзла, а на зямлі ляжыць снег.
21 лістапада 2022 года – выспа-сэрца на возеры Усая таксама заснежаная.
Ёсць у Беларусі і іншыя сардэчныя выспы. Возера Астровенскае ў Бешанковіцкім раёне, 6 чэрвеня 2022 года.
Рэчка Сечна каля вёскі Ерашова. 18 жніўня 2022 года.
Возера Астравечна ва Ушацкім раёне. 13 жніўня 2022 года.
Возера Язна ў тым жа Ушацкім раёне. 3 кастрычніка 2021 года.
А гэта маленькае сардэчка на краю балота Вялікі мох у Краснаборскай пушчы.
Спадзяёмся, сябры, што нашыя сардэчныя здымкі паспрыяюць вашаму добраму настрою.
З Новым годам!
Статьи
На протяжении столетий воды Сечны быстро протекали мимо деревушки и впадали в Западную Двину.
15 сентября. Битва на Синих Водах
В этот день в 1362 году в битве на Синих Водах армия великого князя Ольгерда разгромила воинские формирования сразу трех татарских ханов.
Просмотров: 20509
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9306
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4489
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3226