У мінулую суботу мы прыехалі ў вёску Ерашова са Святланай Жукавай, лецішча якой знаходзіцца побач з бацькоўскім домам на беразе Дзвіны. Пасля двух сонечных тыдняў прагноз надвор’я на выхадныя быў вельмі неспрыяльны: моцны вецер, снег, дождж. Але я падумаў: неяк прыстасуюся і папрацую. Гэты кавалачак Віцебскага Паазер’я пакуль не зусім добра прадстаўлены на “Планеце Беларусь”, таму, калі не будзе магчымасці здымаць панарамы, сфатаграфую ўсе цікавосткі з зямлі.
І сапраўды, у суботу перажыў чарговы стрэс, калі квадракопцер пачаў падпарадкоўвацца не мне, а ветру. З цяжкасцю ўдалося пасадзіць свайго сябра і нават яго не пашкодзіць. Раніцай у нядзелю вырашыў не рызыкаваць, сканцэнтраваўся на цікавостках, якія абавязкова трэба паказаць у Шумілінскім раёне.
Ерашоўскі дуб – стоадсоткава можа быць помнікам прыроды раённага значэння. Мясцовыя жыхары лічаць, што яму не менш за чатырыста год, і запэўніваюць: пад ім адпачываў сам Напалеон, калі рухаўся на чале сваіх войскаў у бок Масквы.
Дуб сапраўды выглядае вельмі эфектна: стаіць на схіле высокага берага рачулкі Сечна. Пасля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі ў Полацкім раёне вада ў Дзвіне і яе прытоках паднялася на некалькі метраў, дзякуючы гэтаму ваколіцы Ерашова сталі яшчэ больш маляўнічымі.
Вецер гнаў па небу хмары, я выхопліваў сонечныя імгненні.
Вось тут, напрыклад, даволі творча папрацавалі бабры – сюжэт з каранямі дрэва атрымаўся больш выразным.
Каменны крыж на мясцовых могілках.
Знаходзіцца ён побач са свежым пахаваннем Уладзіміра Жукава. Ён спадзяваўся адрадзіць вёску Ерашова, арганізаваў фермерскую гаспадарку, зрабіў лесапілку, але, на жаль, стаў ахвярай каранавіруснай інфекцыі.
Суседняя вёска Мікалаева, помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Я здымаю для “Планеты Беларусь” касцёл побач з могілкамі.
Вялікія эмоцыі вызывае брацкая магіла ў лесе за вёскай Мікалаева.
Тут пахавана каля двух тысяч вязней Глыбокскай турмы “Беразвечча”, якіх на пачатку вайны вялі пад канвоем і растралялі супрацоўнікі НКУС 26 чэрвеня 1941 года пасля налёту нямецкай авіацыі. Уяўляеце жудаснасць іх стану? З неба ляцяць бомбы, а з зямлі страляюць аўтаматчыкі. Большасць загінуўшых нават не былі асуджанымі, знаходзіліся пад следствам…
Пні ад вырубленых дрэваў вакол пахавання нададаюць гэтаму месцу яшчэ больш драматызму. Думаецца пра лёс ахвяр мікалаеўскай трагедыі, пра тыя страшныя падзеі, якія адбываюцца зараз у суседняй Украіне…
А вецер узмацняецца, прымаю рашэнне ехаць у бок балота Казьяны.
Вось так яно выглядала ў лістападзе 2019 года. Зараз балота павінна быць крыху іншым: на азёрах яшчэ лёд, да іх будзе лёгка дайсці і зрабіць прыгожыя здымкі. Для гэтага трэба даехаць да могілак былой вёскі Вішня, адтуль самая кароткая дарога да азёрнага комплекса на балоце.
На жаль, выканаць мой план не атрымліваецца: спачатку спыняюся перад вялікай калюгай ля вёскі Расалай: перасякаць яе на Toyota Yaris даволі рызыкоўна, улічваючы, што бліжэйшы трактар знаходзіцца за кіламетраў пятнадцаць.
Прымаю рашэнне дайсці да балота пешшу, але выясняецца, што лёд на ім ўжо не трымае чалавека. Здымаю здалёк возера Расалай і вяртаюся.
Планы мяняюцца, вырашаю зрабіць круг у Ерашова праз Роўнае, Казьяны, Сіроціна, Шуміліна.
Паміж Роўным і Казьянамі кіламетраў восем. І чатыры помнікі спаленым нямецкімі карнікамі вёскам. Уяўляю, які лёс спаткаў іх жыхароў…
Вёска Казьяны ўвайшла ў гісторыю Беларусі як месца, дзе пад час Лівонскай вайны войскамі Івана Жахлівага быў пабудаваны адзін з замкаў.
Вось так ён выглядаў на гістарычным малюнку.
А гэта рака Обаль 27 сакавіка 2022 года. Ці стаяў тут замак ці не – я не ведаю. Але на ўсякі выпадак сфатаграфаваў і іншыя павароты ракі – удакладнім інфармацыю ў гісторыкаў і, калі будзем рабіць дэталёвую старонку вёскі Казьяны, пакажам менавіта тое самае месца.
Помнік партызанам Сіроцінскай брыгады каля вёскі Шчарбакі.
Каменны крыж у вёсцы Мішневічы.
Былая вадзяная мельніца на рацэ Обаль у Мішневічах.
Невялічкае сімвалічнае відэа з гэтага месца…
У вёсцы Сіроціна шукаю падмуркі былой царквы і каменны крыж, што знаходзіцца зусім побач. Наступным падарожнікам убачыць іх будзе значна прасцей, бо на “Планеце Беларусь” мы напішам дакладныя каардынаты.
Мемарыяльны комплекс і брацкая магіла савецкіх воінаў каля вёскі Тропіна.
У горадзе Шуміліна мяне цікавіць толькі царква. Некалькі год назад я ужо фатаграфаваў тут, калі яна толькі будавалася…
Ніжэй Шуміліна ёсць некалькі азёраў, але нам сёння трэба вярнуцца ў Мінск.
Раблю некалькі здымкаў, заскокваю ў Ерашова, забіраю Наталлю са Святланай і едзем дадому.
Аднак ізноў вымушаны спыняцца. Бо на поле выходзяць касулі, у лесе каля дарогі корміцца лось.
Такім быў мой звычайны выхадны дзень у Шумілінскім раёне…
Статьи
На протяжении столетий воды Сечны быстро протекали мимо деревушки и впадали в Западную Двину.
9 октября. Брестская церковная уния
Объединение на территории ВКЛ православной и католической церкви.
Просмотров: 17560
10 октября. Вильнюс стал литовским
Было подписано Соглашение о передаче Советским Союзом города Вильно и Виленской области Литве.
Просмотров: 11335
5 октября. Король Август III Саксонец
В этот день в 1733 году королем польским и великим князем литовским выбран Август, кюрфюст саксонский.
Просмотров: 6477
11 октября. Пилип (Филипп) Орлик
Украинский государственный деятель, гетман Правобережной Украины, писатель, неоднозначная и противоречивая фигура.
Просмотров: 4776