Свята ў Барысаве

Автор: C. Плыткевіч
Фото: аўтара

14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога.

Сімвалічна, што гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці аднаго з найбуйнейшых райцэнтраў Беларусі чакалі больш за дзесяць гадоў, адбылася ў год святога Юзафа – Апекуна паўсюднага Касцёла.

1-DJI_0610pb_1330.jpg

Пачалася урачыстасць шэсцем святароў.

2-A29V1608pb_1330.jpg

На прыступках новай святыні парафіяне ўручылі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу сімвалічны ключ ад храма.

3-A29V1654pb_1330.jpg

Пасля слоў удзячнасці ён пагрукаў ключом у дзверы і сказаў: “З радасцю ўвойдзем у дом Божы!”

4-A29V1682pb_1330.jpg

І рака вернікаў пацякла ў касцёл...

5-1-A29V2300pb_1330.jpg

На пачатку ўрачыстасці пасвячэння касцёла Спаслання Духа Святога ў Барысаве пробашч парафіі ксёндз канонік Аляксей Раманчук, чыімі намаганнямі вялося будаўніцтва святыні і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, коратка распавёў гісторыю, як у Барысаве з’явіўся гэты новы касцёл. Ён падзякаваў усім тым святарам і парафіянам, якія прычыніліся да будаўніцтва новай святыні, сказаў добрыя словы ў бок мясцовых уладаў за выдзеленую зямлю пад касцёл.

5-A29V1867pb_1330.jpg

Імша ў Барысаве, якую вёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, была вельмі моцнай і кранальнай.

6-A29V1769pb_1330.jpg

Сваёй прамовай заслужаны іерарх вызываў у вернікаў то смех, то слёзы, ён прыводзіў алегорыі, расказваў смешныя гісторыі, якія мелі глыбокі сэнс.

7-A29V1925pb_1330.jpg

Пад час выкананання ўсіх неабходных працэдур асвячэння новага касцёла мяне ўразіла еднасць усіх прысутных.

8-A29V1953pb_1330.jpg

Было адчуванне, што тут сабраліся сапраўдныя патрыёты роднай зямлі.

9-A29V2010pb_1330.jpg

І ўжо не мела значэння – ты святар ці просты вернік.

10-A29V2044pb_1330.jpg

Усе мы хочам, каб Беларусь была шчаслівай краінай.

І кожны з нас робіць для гэтага ўсё, што можа.

14-A29V2177pb_1330.jpg

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадае пробашчу парафіі ксёндзу Аляксею запаленую свечку, і той запальвае свечкі на алтары. Касцёл асвечаны!

15-A29V2210pb_1330.jpg

Гучаць словы ўдзянасці ксяндзу Аляксею за зробленую працу – і яны патанаюць у апладысментах. Такія апладысменты гучаць толькі пасля выступленняў таленавітых артыстаў! Да іх далучаецца і самы маленькі наведвальнік касцёла…

16-A29V2222pb_1330.jpg

А віншаванне працягваецца.

17-A29V2323pb_1330.jpg

Вернікі Барысава ўдзячны ўсім, хто дапамог пабудаваць касцёл. І ў першую чаргу яны адзначаюць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. І не проста адзначаючь, а ўручаюць яму майку гульца барысаўскага футбольнага клуба “БАТЭ”.

18-A29V2334pb_1330.jpg

Будзем спадзявацца, што такая падтрымка дапаможа мясцовай камандзе ў будучым сезоне.

19-A29V2457pb_1330.jpg

Здымак на памяць усіх святароў, якія прымалі ўдзел у пасвячэнні касцёла.

20-A29V2524pb_1330.jpg

І працяг святочнага мерапрыемства – у памяшканнях касцёла адкрылася выстава фотамастачкі Ірэны Гудзіеўскай.

21-A29V2612pb_1330.jpg

Увечары ў касцёле адбыўся канцэрт.

22-A29V1591pb_1330.jpg

Упэўнены, што жыхароў Барысава і гасцей горада могуць зацікавіць не толькі мерапрыемствы ў касцёле, але і яго бліжэйшае атачэнне.

23-A29V2297pb_1330.jpg

Ксёндз Аляксей нарадзіўся ў вёсцы Ўдзела, побач са славутым Мосарам, дзе служыў знакаміты ксёндз Булька і быў створаны унікальны прыродна-рэлігійны комплекс, што прыцягваў у Мосар тысячы турыстаў. Мосар быў прыкладам для ўдзельскага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі...

24-DJI_0559pb_1330.jpg

Тое ж самае, мы спадзяемся, адбудзецца і ў Барысаве.

Людзі хочуць бачыць прыгажосць. І вакол новага барысаўскага касцёла яна ёсць!

І мы павінны ведаць тых людзей, якія робяць нашу зямлю прыгажэйшай.

25-A29V2600pb_1330.jpg

Ксёндз Аляксей са сваімі бацькамі, пані Ўладзіславай і панам Вікенціем. Думаю, 14 жніўня 2021 года яны былі самымі шчаслівымі жыхарамі Беларусі. А разам з імі – і ўсе тыя, хто арганізоўваў і прымаў удзел у пасвячэнні новага касцёла…  



Самые популярные Самые обсуждаемые