Свята ў Браславе

Автор: Сергей Плыткевич
Фото: фото автора

У мінулыя выхадныя ў сталіцы Віцебскага Паазер’я адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя дзесяцігоддзю каранацыі іконы “Маці Божай Валадаркі Азёраў”.

1-A29V8051.jpg

Да касцёла Нараджэнння Найсвяцейшай Панны Марыі прыйшлі і прыехалі сотні паломнікаў з розных куткоў Беларусі і некаторых замежных краін.

2-A29V8078.jpg

Начная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Валадаркі на чале з біскупам Алегам Буткевічам прайшла вакол Замкавай гары, а асноўнае набажэнства пачалося ў суботу ў адзінадцаць гадзін раніцы.

3-DJI_0652.jpg

Узначаліў службу арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч.

4-A29V8396.jpg

5-A29V8393.jpg

6-A29V8533.jpg

7-A29V8592.jpg

На пляцы каля касцёла сабраліся тысячы вернікаў.

8-A29V8335.jpg

9-A29V8607.jpg

10-A29V8448.jpg

У свяце, акрамя каталіцкіх святароў і вернікаў, прынялі ўдзел і прадстаўнікі свецкіх уладаў.

11-A29V8635.jpg

Старшыня Віцебскага абласнога савета дэпутатаў Уладзімір Грыгор’еў адзначыў, што для вобласці вельмі важна мець сваю ўплывовую каталіцкую дыяцэзію і добрыя адносіны з вернікамі.

12-A29V8649.jpg

З прывітальным словам да землякоў і гасцей горада Браслава звярнуўся старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін, а таксама пасол Рэспублікі Польша ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

13-DJI_0632.jpg

Пад час свята ў Браславе стаяла цудоўнае надвор’е. І многія прысутныя адзначалі, што менавіта ад яго і ад тых цікавых падзей, якія тут адбываюцца, залежыць і турыстычная прыцягальнасць рэгіёна.

14-A29V8738.jpg

Мы спадзяёмся, што Браслаўскі раён чакае толькі светлая будучыня, бо ён знаходзіцца пад апекай Маці Божай Валадаркі Азёраў. А як жа можа быць інакш у гэтым азёрным краі?

Сяргей Плыткевіч, фота аўтара



Самые популярные Самые обсуждаемые