pl | de | by | en

Святлана Алексіевіч абвергла паведамленне пра сваю смерць

Ссылка: Наша Нiва

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры за 2015 год Святлана Алексіевіч абвергла карэспандэнту РБК паведамленне пра сваю смерць.

bf94bfb6e459f51aae08a846b495a414.jpg

Раней у чацвер пра смерць пісьменніцы было паведамлена ў акаўнце міністра культуры Францыі Франсуазы Нісэн.

Пазней у запісе з'явілася паведамленне, што ён фэйкавы: «Гэты ўліковы запіс — містыфікацыя, створаная італьянскім журналістам Тамаса Дэбенедэці».

Зараз Святлана Алексіевіч знаходзіцца ў Сеуле, дзе выступае з лекцыямі.

«Каму такое захацелася распаўсюджваць нават не ўяўляю. Мае кнігі пераклалі на карэйскую мову, і я цяпер у Сеуле на прэзентацыі», — сказала яна.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Быт беларусаў у кнігах класікаў, альбо Творы, якія трэба прачытаць кожнаму беларусу

Як беларусы рыхтаваліся да святаў, што з’яўлялася на шляхецкіх

Статьи
Светлана Алексиевич: через слезы к «нобелевке»

Лауреату Нобелевской премии по литературе журналисту Светлане

Самые популярные Самые обсуждаемые