Ru
En Bl

Ці казаў бы «польскі нацыяналіст» Каліноўскі «Люблю Беларусь»?

Автор: Аддзел інфармацыі
Фото: Еўрарадыё
10.01.2019

Вядомы даследчык, прафесар Адам Мальдзіс лічыць памылковым выказванні асобных гісторыкаў, якія называюць паўстанне 1863 года польскім паўстаннем, а Кастуся Каліноўскага польскім нацыяналістам.

maldis.jpg

Вось што сказаў навуковец у каментары Еўрарадыё:

— А «Мужыцкую праўду» ён выдаваў на якой мове? Чаму ж ён не выдаваў яе на польскай мове ў такім разе? Гэта я хачу спытацца ў тых, хто называе Каліноўскага польскім нацыяналістам. Ён быў беларусам і паўсюдна падкрэсліваў сваю беларускасць. Але паколькі паўстанне пачалося адначасова і на тэрыторыі этнічна польскай, і на тэрыторыях этнічна літоўскай ды беларускай, і крыху на тэрыторыі ўкраінскай, то паўстанне тое было не польскім, а ўсеагульным. А сам Каліноўскі быў не польскім нацыяналістам, а беларускім! І на пытанне «Каго любіш?» адказваў: «Люблю Беларусь».

Тым часам у абноўленых падручніках па рускай літаратуры для 8-га класа паўстанне 1863-га года названае «польскім паўстаннем пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага», а дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член-карэспандэнт Акадэміі навук Ігар Марзалюк у сваім артыкуле ў «Настаўнікай газеце», адзначыў, што «беларусізацыя» В.К. Каліноўскага пачалася толькі ў пачатку XX стагоддзя».

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Віктар Марціновіч: Адчапіцеся ад Каліноўскага

Артыкул дэпутата Ігара Марзалюка пра паўстанне 1863 года ў «Настаўніцкай газеце» адносіцца да падзей, што істотна

Статьи
Быт беларусаў у кнігах класікаў, альбо Творы, якія трэба прачытаць кожнаму беларусу

Як беларусы рыхтаваліся да святаў, што з’яўлялася на шляхецкіх сталах, якога памеру былі зубры пяць стагоддзяў таму і

Статьи
У пошуках ДНК Каліноўскага гісторыкі будуць дасьледаваць магілу ягонага брата ў Беларусі

Беларускі і літоўскі бакі абмяркоўваюць пытаньне пра магчымасьць доступу навукоўцаў да магілы старэйшага брата

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые